Аляксандра Зянкова затрымалі яшчэ 22 чэрвеня, але пра гэта мала хто ведаў. Сілавікі зладзілі ў жыллі ператрус і забралі камп’ютарную тэхніку. Пасля гэтага Зянкова павезлі ў Мінск, дзе пэўны час трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна, а потым перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Судовы разбор справы распачаўся 12 студзеня, прайшлі тры судовыя пасяджэнні.

Прысуд быў агучаны 30 студзеня: 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша БАЖ.

Аляксандр Зянкоў працуе фатографам-фрылансерам з 1998 года: ён зарэгістраваўся як прыватны прадпрымальнік, сам шукаў сабе працы і плаціў падаткі. Супрацоўнічаў з мясцовымі незалежнымі выданнямі.

Потым захапіўся відэаздымкамі, рабіў у тым ліку і дакументальныя стужкі, якія атрымлівалі ўзнагароды на фестывалях хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат». У прыватнасці, у 2015 годзе журы фестывалю адзначыла яго творчую працу пра адбудаванне царквы ў вёсцы Зембін.

У вольны час захапляўся фотаздымкамі дзікай прыроды.

Апошнім часам Аляксандр Зянкоў шмат падарожнічаў і займаўся творчасцю — фатаграфаваў краявіды, прыродныя з'явы, птушак і помнікі архітэктуры. У снежні 2022 года ў яго адбылася персанальная фотавыстава.

Цяпер за кратамі знаходзяцца 33 супрацоўнікі медыя.

Чытайце таксама:

Мінчуку за данаты на 50 даляраў і каментары ў інтэрнэце далі пяць гадоў калоніі і гіганцкі штраф

«У турме не перажывала так за сябе, як цяпер за родных». Гісторыя беларускі, у якой арыштавалі маці

Шматдзетнаму бацьку прысудзілі чатыры гады калоніі за «заклікі да санкцый»

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8