Імран Хан. Фота: Betsy Joles / Bloomberg via Getty Images

Імран Хан. Фота: Betsy Joles / Bloomberg via Getty Images

Экс-прэм'ер Пакістана Імран Хан і экс-кіраўнік МЗС Шах Махмуд Курэшы прыгавораны да 10 гадоў зняволення па справе аб разгалашэнні дзяржтаямніцы.

Раней Імран Хан быў асуджаны на тры гады па абвінавачванні ў адмыванні сродкаў.

У маі арышт Імрана Хана прывёў да масавых пратэстаў у краіне, падчас якіх былі затрыманыя больш за тысячу чалавек, восем чалавек загінулі.

Імрану Хану — 73 гады, ён з'яўляецца лідарам партыі Рух «За справядлівасць». Быў прэм'ер-міністрам Пакістана з 2018 па 2022 год.

У мінулым ён быў прафесійным гульцом у крыкет — гэта спорт №1 у Пакістане. З 1982 да 1992 года Імран Хан быў капітанам нацыянальнай зборнай, у 1992-м зборная выйграла чэмпіянат свету.

 Чытайце таксама:

Пакістан нанёс удары ў адказ па тэрыторыі Ірана

Пакістан выганяе афганскіх бежанцаў. 1,7 мільёна чалавек павінны пакінуць краіну за гэты месяц

У Пакістане арыштавалі шайку, якая выразала ў людзей ныркі без іх ведама. Правялі мінімум 328 аперацый

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
1