Садыр Жапараў. Фота: Contributor / Getty Images

Садыр Жапараў. Фота: Contributor / Getty Images

«Улічваючы тое, што запускаюцца і плануюцца доўгатэрміновыя міжнародныя праекты, якія маюць стратэгічнае значэнне для краіны, удзел Садыра Жапарава ў выбарах на другі тэрмін стане паслядоўным крокам у палітыцы», — сказаў ён.

Жапараў заняў прэзідэнцкі фатэль у пачатку 2021 года. Згодна з дзейнай на той момант Канстытуцыі краіны кіраўнік дзяржавы абіраўся на шасцігадовы тэрмін. Такім чынам, наступныя выбары прэзідэнта павінны прайсці ў 2027-м. Пасля ўнясення змяненняў у асноўны закон у 2021 годзе лідару Рэспублікі было дазволена абірацца на вышэйшую дзяржаўную пасаду двойчы.

Напярэдадні віцэ-прэм'ер Кыргызстана Эдыль Байсалаў заявіў, што цяперашні прэзідэнт краіны будзе балатавацца на другі тэрмін, каб не пакінуць на паўдарозе рэформы, пачатыя ў Рэспубліцы.

Чытайце таксама:

Ніякіх Турцыі, Арменіі і Казахстана. У якія краіны не варта ехаць, калі баіцеся затрымання і экстрадыцыі

«Абыякавасць і нянавісць». Як жыве Туркменістан — краіна, палітычную сістэму якой капіюе Лукашэнка

Прэзідэнт Кыргызстана забараніў падначаленым дарыць яму падарункі на дзень нараджэння

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0