Фота з сувенірных картак

Фота з сувенірных картак

Здымкі ўзяты з сувенірных картак «Кафэ, рэстараны, бары горада Мінска», якія служылі своесаблівай рэкламай для гасцей сталіцы. Акрамя адрасу і фотаздымкаў, для кожнай установы прыводзіўся пералік фірмовых страў, расклад працы і нумар тэлефона для даведак.

Найбольшая колькасць картак была прысвечана кафэ і рэстаранам з варыяцыямі на тэму беларускай кухні.

Кафэ «Бульбяная». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Бульбяная». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Бульбяная». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Бульбяная». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Бульбяная» размяшчалася на Ленінскім праспекце, 53 (сёння праспект Незалежнасці, каля плошчы Якуба Коласа). Над ўваходам вісеў прыкметны знак — чыгунок на ланцугу. 

Тут прапаноўвалі некалькі дзясяткаў фірмовых і нацыянальных страваў з любімай беларусамі бульбай: «Смажаніна» — бульба з ялавічынай, свінінай і цыбуляй, запечаная на патэльні; «Пражаніна» — бульба са свінінай, грыбамі гароднінай і чарнаслівам, якая падавалася пад вінным соусам; салат «Смачны» — мяса, гародніна, цыбуля і грыбы ў кошыку са смажанай хрусткай бульбы, а таксам «Булён з бульбешнікамі», «Поліўка беларуская», «Бульба ў мундзірах з агурком», асарці «Беларускі букет», салаты «Сялянскі» і «Востры».

Сёння на месцы «Бульбяной» працуе Stolle.

Кафэ «Нёман». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Нёман». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Нёман» працавала па Ленінскім праспекце, 22, насупраць бістро «Хвілінка». У кафэ можна было не толькі смачна паснедаць, але і паслухаць стэрэамузыку. У меню былі разнастайныя закускі, другія стравы, у тым ліку мяса па-беларуску, кураня табака. У «Хвілінцы» частавалі булёнам з грэнкамі, шашлыкамі, бутэрбродамі і блінчыкамі. 

Рэстаран «Лета». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Лета». Фота з сувенірных картак

У рэстаране «Лета» круглы год гатавалі салаты з гародніны, фірмовыя зразы і біточкі, фаршыраваныя гароднінай і цыбуляй, напой з яблычнага соку. Па вечарах у рэстаране граў аркестр. «Лета» размяшчалася побач з паркам імя Горкага, па вуліцы Першамайскай, 18. Сёння на яго месцы працуе рэстаран «Камяніца». 

Рэстаран «Журавінка». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Журавінка». Фота з сувенірных картак

Знакаміты рэстаран «Журавінка» размяшчаўся ва ўласным будынку па вуліцы Янкі Купалы, 25, пабудаваны ў 1968 годзе па праекце архітэктараў Аксаны Ткачук і Нуты Шпігельмана. Галоўным упрыгажэннем самай вялікай залы на 300 месцаў стала вясёлкавае пано, на якім была адлюстравана беларускае вяселле.

Тытульную ягаду журавіну кулінары шырока выкарыстоўвалі ў самых розных стравах, нават у арыгінальнай фірмовай катлеце. Таксама меўся напой «Журавінка», які мусіў бадзёрыць і здымаць стому.

У 2000 годзе будынак быў да непазнавальнасці рэканструяваны, «Журавінка» ператварылася ў казіно.

Траецкае прадмесце пасля рэканструкцыі. Фота з сувенірных картак

Траецкае прадмесце пасля рэканструкцыі. Фота з сувенірных картак

Шэраг беларускіх рэстарацый размяшчаліся ў свежарэканструяваным Траецкім прадмесці.

Пачнем з карчмы «Старавіленскай». Тут у невялікім бары з назвай «Астатні грош» быў вялікі выбар напояў і кактэйляў, можна было заказаць келіх пунша і грога, канапэ «Сустрэча», бутэрброды «Старадаўні» і «Асобы». Вузкая драўляная лесвіца вяла ў вінную залу «Уцеха» з дубовай мэбляй і даматканымі палавіцамі. Да стала падавалі салаты «Траецкі» і «Траецкая горка», блінны пірог, напой «Старавіленскі». Пад застоллі была адведзеная 14-мясцовая зала «Пагулянка», а ў кавярні падавалі каву па-ўсходняму.

Карчма «Траецкая» мела залу на 60 месцаў, аформленую ў нацыянальным стылі. Тут падавалі страганіну «Смачны кусочак», студзень «Дрыгва», салат «Палескі», капусту «Пятроўскую».

Рэстаран «На ростанях». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «На ростанях». Фота з сувенірных картак

Назва рэстарана «На ростанях», які размяшчаўся на плошчы Якуба Коласа (Ленінскі праспект, 47), адсылала да трылогіі класіка. Унутры зала была абстаўлена ў нацыянальным стылі разьбяной мэбляй, габеленамі на сценах, свяцільнямі з каванага жалеза і нёманскага шкла. Атмасферу стваралі напеўныя беларускія мелодыі.

Сярод страў галоўнае месца займалі бліны, мачанка з блінамі, стравы з бульбы ды збіцень. Фірменныя стравы — салат, поліўка, катлета і напой — насілі тую ж назву, што і рэстаран.

Сёння на месцы рэстарана крама «Электрасіла».

Рэстаран «Свіцязь». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Свіцязь». Фота з сувенірных картак

Залы рэстарана «Свіцязь» па Ленінскім праспекце, 90 былі аформлены ў трох водных колерах — зялёным, залацістым і блакітным. «Зялёная зала» (грыль-бар) на першым паверсе прапаноўвала свежае піва і духмяныя шашлыкі. Невялікая «Аранжавая зала», дзе ладзіліся дыскатэкі, адрознівалася аддзелкай няяркага залаціста-тэракотавага колеру. Побач была банкетная зала з летняй верандай.

Самая вялікая «Блакітная зала» размяшчалася на трэцім паверсе і магла прыняць адразу 160 чалавек. 

У рэстаране падавалі рулет са свініны, пячонку, запечаную па-гомельску, поліўку «Свіцязь», амлет па-сялянску і добра падсмажаныя дранікі.

Сёння ў будынку рэстарана размяшчаецца мацоўня і іншыя ўстановы.

Рэстаран «Папараць-кветка». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Папараць-кветка». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Папараць-кветка». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Папараць-кветка». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Папараць-кветка» размяшчаўся ў даваенным будынку фабрыкі-кухні па вуліцы Свярдлова, 2. У вялікай абедзенай зале магло змясціцца 270 чалавек, а ў банкетнай ладзіліся сямейныя святы, адзначаліся вяселлі і юбілеі. Некаторыя фірмовыя стравы насілі тую ж назву, што і рэстаран. 

Пасля апошняй рэканструкцыі тут размясцілася некалькі ўстаноў, сярод якіх CoffeeMouse.

. Фота з сувенірных картак

. Фота з сувенірных картак

Кафэ «Вясна». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Вясна». Фота з сувенірных картак

У кафэ «Вясна» па Ленінскім праспекце, 18 заўсёды гучала эстрадная музыка. У фанатэцы стэрэа-бара «Задыяк» былі найноўшыя запісы савецкіх і замежных выканаўцаў. У меню ж стравы беларускай кухні: катлета па-сялянску, мачанка з блінамі, дранікі, яйка, фаршыраванае грыбамі. У суседнім кафетэрыі можна было заказаць каву, пірожнае і пышную булачку.

Сёння на месцы кафэ рэстаран «Шыкары».

Рэстаран «Дняпро». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Дняпро». Фота з сувенірных картак

Стравы іншых краін таксамі былі прадстаўлены ў многіх сталічных рэстаранах.

На бульвары Шаўчэнкі, 26 размяшчаўся рэстаран, чыя назва яднала беларусаў і ўкраінцаў — «Дняпро». Тут можна было пакаштаваць украінскую кухню: варэнікі, боршч, катлеты па-палтаўску, галушкі.

Сёння ў гэтым доме толькі крамы мэблі.

Рэстаран «Патсдам». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Патсдам». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Патсдам». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Патсдам». Фота з сувенірных картак

У прэстыжным «Патсдаме» на вуліцы Леніна, 2, як сцвярджаюць карткі, працавалі найлепшыя кулінары ГДР. Рэстаран быў названы ў гонар горада-пабраціма Мінска і спецыялізаваўся на нямецкай кухні, тут падавалі бульбяны суп з сасіскамі, салаты «Далікатэсны» і «Берлінскі», штэк «Патсдам», «Сан-Сусі», у які ўваходзілі смажаная свініна, ялавічына, курыцы, бульба і грыбы. У бары меўся вялікі выбар кактэйляў, прахалодных напояў ды сокаў. Сёння на месцы былога «Патсдама» пафаснае Grand Cafe.

Дарэчы, у самім Патсдаме працаваў рэстаран «Мінск», які пару гадоў таму быў капітальна рэканструяваны.

Рэстаран «Вільнюс». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Вільнюс». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Вільнюс». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Вільнюс». Фота з сувенірных картак

Літоўскую кухню можна было пакаштаваць у рэстаране «Вільнюс» па вуліцы Каліноўскага, 155. Двухузроўневая зала на 180 месцаў была аформлена ў нацыянальным стылі з выкарыстаннем драўляных столяў, дэкаратыўных рашотак і сучаснай на той момант мэблі. Тут можна было заказаць закуску «Вільнюс», салаты «Нярыс» і «Дзіджуліс». У кактэйль-бары з кактэйлем можна было паслухаць стэрэамузыку і паглядзець перадачу па каляровым тэлевізары. 

Рэстаран «Арбат». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Арбат». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Арбат». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Арбат». Фота з сувенірных картак

Меўся ў Мінску і рэстаран рускай кухні — «Арбат». Тут частавалі закускай «Рускай», напоем «Маскоўскім», капустай і баршчом, падавалі далікатную вяндліну і «румяна-жоўты» амлет з сырам, каўбаскі па-арбацку і рыбу, запечаную з яйкам. Рэстаран працягвае існаваць пад старой назвай па праспекце Незалежнасці, 143/1 на Усходзе.

У беларускай сталіцы існаваў і шэраг кафэ, у якія можна было прыводзіць дзяцей.

Кафэ «Казачны замак». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Казачны замак». Фота з сувенірных картак

«Казачны замак» па Ленінскім праспекце, 83 меў незвычайную цікавостку. Тут меўся механічны крумкач з казкі Ганса Хрысціяна Андэрсена «Снежная каралева», які вітаў гасцей, а таксама забаўляў іх казкамі. Менавіта па матывах «Снежнай каралевы» былі аформлены інтэр'еры кафэ, яго мастацкія роспісы і разьба па дрэве. Пад рост наведвальнікаў рэгулявалася вышыня лаў.

Кафэ захавалася да нашага часу.

Кафэ «Пунсовенькая кветачка». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Пунсовенькая кветачка». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Пунсовенькая кветачка». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Пунсовенькая кветачка». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Пунсовенькая кветачка» было аформлена па матывах аднайменнай казкі. Гасцей сустракалі тры сястрыцы-афіцыянткі Насценька, Гардзея і Красава. Дзецям прапаноўвалася жэле «Заморскае» і «Цуд-востраў», пірожнае «Чарадзейны пярсцёнак», напой «Цудатворных». А яшчэ тут выстаўляліся дзіцячыя малюнкі і вырабы. Сёння па адрасе праспект Пушкіна, 52 толькі «Капеечка» ды аптэка. 

Кафэ «Дубравушка». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Дубравушка». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Дубравушка». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Дубравушка». Фота з сувенірных картак

Апошняе дзіцячае кафэ «Дубравушка» размяшчалася па Рэспубліканскай вуліцы, 26 (сёння Раманаўская Слабада). Тут падавалі закускі «Зялёны агурочак» і «Заечая капуста», свініна адварная «Хрушка», булёны «Заечыя вушкі» і «Пеўнік — залаты грабеньчык».

Не менш папулярнымі за іншыя былі рэстараны пры мінскіх гасцініцах. Амаль усе яны ў тым ці іншым выглядзе захаваліся да нашага часу.

Рэстаран гасцініцы «Юбілейнай». Фота з сувенірных картак

Рэстаран гасцініцы «Юбілейнай». Фота з сувенірных картак

Рэстаран пры гасцініцы «Юбілейнай» па праспекце Машэрава, 29 (сёння праспект Пераможцаў) гатаваў стравы беларускай, французскай, польскай і англійскай кухняў. Тут можна было пакаштаваць рулет са свініны, катлету «Юбілейную», філе на ражне, шніцаль па-міністэрску, жульен з мяса з грыбамі, біфштэкс па-англійску, філе з соусам «Мадэра». Увечары ў рэстаране граў эстрадны аркестр, а ў кафэ-бары — камерны квартэт.

Рэстаран гасцініцы «Спадарожнік». Фота з сувенірных картак

Рэстаран гасцініцы «Спадарожнік». Фота з сувенірных картак

У рэстаране гасцініцы «Спадарожнік» па вуліцы Брылеўскай, 2 ганарыліся сваімі аднайменнымі фірмовымі катлетамі і каўбаскамі. Таксама прапаноўвалі вялікі выбар закусак, салатаў, напояў і сокаў.

Гасцініца «Турыст» з рэстаранам. Фота з сувенірных картак

Гасцініца «Турыст» з рэстаранам. Фота з сувенірных картак

Вялікі рэстаран уваходзіў і ў комплекс гасцініцы «Турыст» па Партызанскім праспекце, 81. На першым паверсе размяшчаліся банкетная і асноўная зала, разлічаная на 220 месцаў. На другім — кактэйль-бар на 50 месцаў. Асаблівае месца ў меню займалі нацыянальныя стравы: яйка, фаршыраванае грыбамі, булён з калдунамі, катлеты па-сялянску, бульбяныя піражкі, фаршыраваныя яйкам. Падавалі таксама фірмовы рулет, катлеты «Турыст» і «Святочная». У рэстарана была свая летняя тэраса з каляровымі парасонамі, дзе прапаноўвалі шашлыкі, піва, ахаладжальныя напоі. 

Рэстаран Мінскага аэрапорта. Фота з сувенірных картак

Рэстаран Мінскага аэрапорта. Фота з сувенірных картак

Рэстаран старога Мінскага аэрапорта прапаноўваў руляду з птушкі, салат «Беларускі», катлеты па-аэрафлоцку, напой «У палёт». 

Рэстаран гасцініцы «Планета». Фота з сувенірных картак

Рэстаран гасцініцы «Планета». Фота з сувенірных картак

Беларуская і еўрапейская кухні былі шырока прадстаўлены ў рэстаране гасцініцы «Планета» па праспекце Машэрава, 31 (сёння праспект Пераможцаў). У аздабленні інтэр'ераў былі выкарыстаны кераміка і мазаічнае пано, якія вобразна адлюстроўвалі гісторыю, культуру і побыт беларускага народа. Рэстаран меў адразу тры залы — на 30, 50 і 100 месцаў. У двух барах прапаноўвалі кактэйлі і сокі, у летнім кафе, на даху гасцініцы, — марозіва і ахаладжальныя напоі. Вакальна-інструментальны ансамбль выконваў песні савецкіх і замежных кампазітараў. 

Кафэ «Яечнае». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Яечнае». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Яечнае». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Яечнае». Фота з сувенірных картак

У кафэ «Яечным» па вуліцы Рэспубліканскай, 26 (сёння Раманаўская Слабада) па ўласных рэцэптах гатавалі далікатэсныя закускі і гарачыя стравы з яек і птушкі: фірмовы салат «Фантазія», амлет, запечаны з творагам, яйкі заліўныя і яечныя ромбікі. Для іх прыгатавання проста ў абедзеннай зале быў устаноўлены грыль-апарат.

Кафэ «Уют». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Уют». Фота з сувенірных картак

У кафэ «Уют» для наведвальнікаў былі створаны зручныя кабіны, драпіраваныя сцены былі ўпрыгожаны карцінамі, на столях нізка віселі арыгінальныя люстры, гучала музыка. Адсвяткаваць свой юбілей у такой утульнасці можна было па Камсамольскай вуліцы, 7. 

Кафэ «Тэатральнае». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Тэатральнае». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Тэатральнае». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Тэатральнае». Фота з сувенірных картак

Побач з Оперным тэатрам па вуліцы Горкага, 6 (сёння вуліца Максіма Багдановіча) можна было паснедаць у кафэ з неарыгінальнай назвай «Тэатральнае». У вестыбюлі кафэ заўсёды вісела афіша з рэпертуарам тэатра. Тут часта бывалі не толькі аматары опернага і балетнага мастацтва, але таксама і артысты, ладзіліся творчыя сустрэчы. Інтэр'ер упрыгожвалі мастацкія свяцільні і карціны, якія адлюстроўвалі развіццё тэатра. У меню заўсёды былі фірмовыя блінчыкі «Прэм'ера», ялавічына па-тэатральнаму, дэсерт «Муза» і кава па-тэатральнаму. 

На месцы «Тэатральнага» сёння працуе рэстаран кітайскай кухні «Міс Лі». 

 Фота з сувенірных картак

 Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Зялёны луг». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Зялёны луг». Фота з сувенірных картак

У «Зялёным лузе» па вуліцы Карбышава, 13 ладзіліся сустрэчы з дзеячамі беларускага кіно і тэатра, папулярнымі артыстамі эстрады, напрыклад, «Песнярамі», вядомымі паэтамі. У вольныя вечары была канцэртная праграма. Наведвальнікі маглі заказаць фірмовую катлету «Лугавую», салаты «Пікантны» і «Сюрпрыз», напітак «Залаты колас».

Сёння будынак рэстарана займае «Беларусбанк».

Бар «Каханая». Фота з сувенірных картак

Бар «Каханая». Фота з сувенірных картак

Бар «Каханая». Фота з сувенірных картак

Бар «Каханая». Фота з сувенірных картак

Бар шампанскіх вінаў з прыгожай беларускай назвай «Каханая» знаходзіўся па вуліцы Кірава, 11. Сваёй папулярнасцю бар карыстаўся дзякуючы інтэр'ерам, для афармлення якіх былі выкарыстаны рознакаляровыя вітражы, чаканка па медзі, люстэркі ды хрусталь. 

Рэстаран «Сосны». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Сосны». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Сосны». Фота з сувенірных картак

Рэстаран «Сосны». Фота з сувенірных картак

Ззяючыя хваёвыя галіны на вывесцы сустракалі наведвальнікаў рэстарана з паэтычнай назвай «Сосны». Інтэр'ер быў аформлены дрэвам, а блюды адлюстроўвалі ягоную своеасаблівасць. Напрыклад, нагадвалі хваёвую шышку катлеты «Сосны», прыгатаваныя з адбіўной свініны і начыненыя сырам, сметанковым маслам і рубленым часныком. Таксама падавалі мяса «Юбілейнае» з ялавічнай выразкі, запечанае з цыбуляй і цёртым сырам. Рэстаран размяшчаўся па Партызанскім праспекце, 70А.

Кафэ «Паляўнічы». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Паляўнічы». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Паляўнічы». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Паляўнічы». Фота з сувенірных картак

Яшчэ адна беларускамоўная вывеска — кафэ «Паляўнічы». Тут гучалі запісаныя на магнітафонную стужку пошчакі салаўя і жаўрука, івалгі і стрыжа, клёкат жураўлёў, таямнічнае вухканне савы, далёкі голас зязюлі ды посвіст кнігаўкі. Своеасаблівасць кафэ падкрэсліваў інтэр'ер: тры невялікія ўтульныя залы — усяго на 52 наведвальнікі, злучаныя між сабой аркамі. Сцены з чырвонай цэглы ўпрыгожвалі скуры, ласіныя рогі. У меню былі закускі «Дуплет» і «Паляўнічая», фірмовыя стравы «Трафей паляўнічага» і «Паляўнічыя каўбаскі», прыгатаваныя з мяса лася і дзіка, марозіва «Лясная казка» і «Раніца». Кафэ размяшчалася ў цэнтры горада па Ленінскім праспекце, 46.

Бар каньячных і шампанскіх вінаў. Фота з сувенірных картак

Бар каньячных і шампанскіх вінаў. Фота з сувенірных картак

Бар каньячных і шампанскіх вінаў працаваў па Ленінскім праспекце, 75. Тут можна было заказаць жульен і ялавічыну з грыбамі і цыбуляй, курыцу, запечаную ў смятанным соусе. На дэсерт — марозіва «Краса» з лікёрам і шакаладам, з кактэйляў — «Калібры» або «Іскрысты».

Кафэ «Брыганціна». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Брыганціна». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Брыганціна». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Брыганціна». Фота з сувенірных картак

Інтэр'ер кафэ «Брыганціна» нагадваў карабель: круглыя вокны-ілюмінатары, штурвал, сеткі на сценах, свяцільні-паплавы. У гэтым спецыялізаваным рыбным кафэ можна было пакаштаваць зразы «Капітанскія» і «Данскія», салат «Марскі», далікатэсныя асарці. Размяшчалася «Брыганціна» па Ленінскім праспекце, 42.

Кафэ «Мерыдыян». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Мерыдыян». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Мерыдыян». Фота з сувенірных картак

Кафэ «Мерыдыян». Фота з сувенірных картак

Нарэшце, у маладзёжным кафэ «Мерыдыян» па вуліцы Прытыцкага, 56 можна было смачна паесці пад выступленне вакальна-інструментальнага ансамблю, азнаёміцца з праграмай дыскаклуба. 

Клас
73
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
16
Абуральна
18

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?