Кампанія па пераследу людзей за зробленыя імі яшчэ ў 2020-2021 гадах данаты на карысць фондаў салідарнасці вядзецца ў Беларусі ўжо не менш за год. Тых, хто нешта ахвяраваў, выклікаюць у КДБ ці Дэпартамент фінансавых расследаванняў, дзе ставяць умову напісаць «яўку з павіннай» і пералічыць грошы на рахункі розных дзяржаўных устаноў. Прытым не тую суму, якую ахвяравалі самі, а ў дзясяткі ці сотні разоў большую. У адваротным выпадку пагражаюць крымінальнай справай. 

Паколькі ў сучаснай Беларусі ніякай абароненасці законамі няма, а сілавікі могуць рабіць усё, што заўгодна, то людзі мусяць пагаджацца на выстаўленыя ім умовы і выплачваць лукашыстам гэтыя паборы. Тыя, хто адмаўляецца, сапраўды рызыкуюць пазбавіцца волі, а некаторым магчымасці «адкупіцца» не даюць і ад пачатку. Паводле праваабаронцаў, за «фінансаванне экстрэмізму» ўжо асуджаныя не менш за 20 чалавек, і гэта толькі тое, што вядома.

@nashaniva У Мінску заўважылі «сацыяльную рэкламу», у якой сілавікі асцерагаюць кіроўцаў і іх пасажыраў ад матэрыяльнай падтрымкі тых, хто патрабуе дапамогі #беларусь #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #милициябеларуси #менск #минсксейчас #минскновости ♬ Це шо таке - Mommy робочого тіктоку

Чытайце таксама:

Айцішнік з Гродна за данат 1,78 еўра «ахвяраваў» дзіцячаму фонду 1000 даляраў

Галоўнага інжынера «Мілкавіты» будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»

Судзяць айцішніка з EPAM — меркавана, за данаты

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
46