Кот Шайбік. Фота: instagram.com/shaybaboy

Кот Шайбік. Фота: instagram.com/shaybaboy

Так, на адным з відэа ўкраінскі вайсковец скардзіцца, што пад ягоным матрацам пасяліліся пацукі. Калі другі вайсковец адчыняе сваю торбу, яны разбягаюцца ў розныя бакі.

«Калі прачынаешся, заўсёды ловіш двух-трох пацукоў, якія запаўзлі ў спальны мяшок. Не асабліва прыемна, калі цябе кусаюць за палец у сне», — распавёў Bild украінскі салдат Яўген.

Грызуны не толькі перашкаджаюць спаць салдатам, але і знішчаюць правізію, а таксама могуць пашкодзіць дарагую ваенную тэхніку або кабелі сувязі.

У сувязі з такой сітуацыяй адзін з кіеўскіх бараў нават зладзіў збор ахвяраванняў на пасткі для пацукоў, якія збіраюцца адправіць на фронт.

Тым часам многія ўкраінскія салдаты знайшлі іншае вырашэнне гэтай праблемы і прывезлі на фронт катоў.

Аднаму з іх — кату Шайбіку — нават уручылі спецыяльны медаль для валанцёраў, якія праславіліся.

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
1