Барыс Надзеждзін здаўна вядомы сваімі ліберальнымі поглядамі, у свой час быў адным з паплечнікаў Барыса Нямцова. У 2000—2003 гадах быў дэпутатам Дзярждумы ад Саюза правых сіл. 

Прайграўшы чарговыя парламенцкія выбары ў 2003 годзе, ён засяродзіўся на выкладчыцкай дзейнасці ў Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце, але не пакідаў і палітыку. Удзельнічаў у палітычных праектах Міхаіла Хадаркоўскага, Міхаіла Прохарава, Аляксея Кудрына.

Барыс Надзеждзін

Барыс Надзеждзін

У 2012 годзе стаў даверанай асобай лідара «Справядлівай Расіі» Сяргея Міронава на прэзідэнцкіх выбарах, у 2021-м балатаваўся ад гэтай партыі ў Дзярждуму, але не прайшоў. Аднак раней, у 2019 годзе, стаў ад «Справядлівай Расіі» дэпутатам аднаго з маскоўскіх муніцыпальных саветаў і нават узначальваў там партыйную фракцыю, хоць сам у партыю не ўступаў.

У 2023 годзе спрабаваў прабіцца на выбары губернатара Маскоўскай вобласці ад партыі «Грамадзянская ініцыятыва», але не здолеў сабраць неабходную колькасць подпісаў муніцыпальных дэпутатаў. А 23 снежня 2023-га вылучаны ад партыі кандыдатам у прэзідэнты, і ягоная ініцыятыўная група была зарэгістраваная.

За паўгода да гэтага, 7 мая 2023 года, у эфіры федэральнага тэлеканала «НТВ» Надзеждзін сказаў: «Пры цяперашнім палітычным рэжыме нам не свеціць вярнуцца ў Еўропу. Трэба проста выбраць іншае кіраўніцтва краіны, якое спыніць гэтую гісторыю з Украінай».

Для ўдзелу ў выбарах у якасці зарэгістраванага кандыдата па расійскіх законах трэба сабраць подпісы 100 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Ад Рабіновіча да Дунцовай. У ЦВК Расіі ўжо паступіла 16 заявак ад прэтэндэнтаў у прэзідэнты

«Прапаганда гаворыць: «Мы — рускія». А мы не рускія». Башкірскія актывісты заклікалі да пратэстаў і ў іншых нацыянальных рэспубліках

У чым сапраўдная прычына маштабнага пратэсту ў Башкартастане

Клас
72
Панылы сорам
8
Ха-ха
11
Ого
9
Сумна
3
Абуральна
5