Пісталет, які нібыта быў пры сабе ў Вячаслава Бародзія (яго абвінавачваюць у агентурнай дзейнасці) у часе затрымання. Фота: КДБ, БелТА

Пісталет, які нібыта быў пры сабе ў Вячаслава Бародзія (яго абвінавачваюць у агентурнай дзейнасці) у часе затрымання. Фота: КДБ, БелТА

У сюжэце расказвалі пра ранейшых затрыманых (паказанні на камеру ў асноўным прымусілі даваць украінца Вячаслава Бародзія), якіх вінавацяць у працы на СБУ.

Бычак пракаментаваў, што так сілавікі спынілі дзейнасць сеткі ўкраінскіх агентаў, якія займаліся перакідкай у Беларусь выбухоўкі і зброі.

«Падчас расследавання ўстаноўленыя і канфіскаваныя схованкі з выбуховымі рэчывамі. Атрыманыя даныя пра іх магчымае выкарыстанне пры падрыхтоўцы і здзяйсненні выбухаў на прадпрыемствах нафтаперапрацоўчай прамысловасці, падрыхтоўцы здзяйснення забойстваў дзяржаўных дзеячаў і журналістаў», — сцвярджае Канстанцін Бычак.

Па дадзеных фактах следчае ўпраўленнем КДБ распачало крымінальную справу. Фігурантам інкрымінуюць здраду дзяржаве, агентурную дзейнасць і акт тэрарызму. Па апошнім артыкуле можа пагражаць смяротнае пакаранне.

Чытайце таксама:

КДБ арыштаваў шэсць чалавек па абвінавачанні ў працы на Украіну і спробах падрыву цягнікоў з вайсковай тэхнікай

КДБ можа прапаноўваць людзям супрацу пад выглядам украінцаў. Аналіз фільма пра «тэрарыстаў, якіх вяло СБУ»

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9