Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Калі праекты зменаў рэалізуюцца, кампаніям не трэба будзе падаваць для мытнага афармлення шэраг дакументаў, паколькі неабходную інфармацыю перададуць іншыя дзяржорганы і банкі. Да таго ж некаторыя дакументы можна будзе падаваць толькі ў электронным выглядзе.

Акрамя таго, па асобных кірунках скароцяць тэрміны адміністрацыйных мытных працэдур. Напрыклад, рашэнне аб класіфікацыі тавару камплектнага аб'екта будзе прымацца на працягу 15 дзён, а не 30, як цяпер.

Таксама плануецца, што фізічныя асобы змогуць падаваць не папяровую дэкларацыю, а электронную, прытым зрабіць гэта можна будзе да ўезду на мяжу. Уладзімір Арлоўскі ўдакладніў, што такая дэкларацыя будзе бясплатнай.

Спросцяць заканадаўства і для тых, хто збіраецца пераехаць у Беларусь. Цяпер, калі такі чалавек захоча ўвезці свой аўтамабіль, то яму трэба валодаць ім не менш за два гады, інакш прыйдзецца плаціць мыты. У праекце закона прапануюць скараціць гэты тэрмін да шасці месяцаў.

Чытайце таксама:

Перачэпліванне фур з Еўрасаюза зрабілі платным

Грузавікі з кіроўцамі-іншаземцамі будуць прапускаць на расійска-беларускай мяжы толькі праз адзін КПП

Лукашэнка значна павысіў мыты на шампуні з «краін англасаксонскай групы» 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0