Фота: МАК

Фота: МАК

Спартоўцаў з Беларусі і Расіі, якія адабраліся на Алімпіяду і атрымалі допуск, яшчэ раз правераць незалежныя аналітыкі, заявіў дырэктар Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) па камунікацыях Марк Адамс, піша «Спутнік».

Ён адзначыў, што спаборніцтвы з удзелам спартсменаў у нейтральным статусе былі праведзены на ўмовах міжнародных федэрацый, але да Гульняў былі аб'яўлены дадатковыя крытэрыі допуску, таму патрэбна праверка.

«Што тычыцца працэсу, то мы ў цяперашні час займаемся вызначэннем і прызначэннем незалежных аналітыкаў з годнай рэпутацыяй, якія правераць кожнага атлета, каб яны не парушалі крытэры. Можаце быць упэўненыя: ужо быў адзін працэс, будзе праведзены яшчэ адзін з боку Мак з задзейнічаннем незалежных аналітыкаў», — сказаў Адамс.

У дачыненні да атлетаў з Беларусі і Расіі былі ўведзеныя санкцыі ў сакавіку 2022 года пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Многія федэрацыі забаранілі пад сваёй эгідай праводзіць у Беларусі і Расіі міжнародныя спаборніцтвы.

У сакавіку 2023-га, МАК рэкамендаваў міжнародным федэрацыям дапускаць да стартаў расіян і беларусаў, якія не падтрымлівалі вайну, але толькі ў статусе нейтральных атлетаў.

XXXIII Алімпійскія Гульні 2024 года пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0