Кацярына Дунцова. Фота: тэлеграм-канал ASTRA

Кацярына Дунцова. Фота: тэлеграм-канал ASTRA

Пасля сходу, на якім было прынята рашэнне аб стварэнні партыі «Рассвет», паліцыянты спынілі машыну, у якой ехала Дунцова. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Ateo Breaking, які супрацоўнічае з Дунцовай.

Супрацоўнікі паліцыі, заявілі Дунцовай, што яна знаходзіцца «ў месцы, дзе распаўсюджваюць закладкі».

Паводле інфармацыі канала, незарэгістраваную кандыдатку ў прэзідэнты павезлі ў наркалагічны дыспансер для праверкі на наяўнасць наркотыкаў у крыві. Ад праверкі Дунцова не адмаўлялася.

«Ехала на машыне са сходу, затрымалі пад падставай фармальнага агляду на наркотыкі», — паведаміла крыніца «Осторожно Media».

Пазней стала вядома, што журналістку пасля праверкі адпусцілі.

«Я проста апынулася не ў тым месцы, не ў той час. Тэст на наркотыкі даў адмоўны вынік, мяне ўжо адпусцілі», — паведаміла сама Дунцова.

Журналістка са Ржэва Кацярына Дунцова заявіла пра сваё вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты 16 лістапада. ЦВК Расіі не дапусціў Дунцову да прэзідэнцкіх выбараў у 2024 годзе, адмовіўшы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў.

Чытайце таксама:

Расійскую журналістку, якая кінула выклік Пуціну, не дапусцілі да збору подпісаў

Расійскай журналістцы, якая захацела ісці ў прэзідэнты, заблакавалі банкаўскія пераводы

У Расіі журналістка вырашыла пайсці ў прэзідэнты. Яе выклікалі ў пракуратуру

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
19