Стрымер Максім Філіповіч і правакатар Яўген Катляроў

Стрымер Максім Філіповіч і правакатар Яўген Катляроў

Гамяльчанін Максім Філіповіч вядомы як герой пратэстаў супраць увядзення падатку на «дармаедства» 2017 года. У 2020 годзе ён не падтрымаў пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў Лукашэнкі і крытыкаваў апазіцыю. Фрагменты яго відэа выкарыстоўвалі прапагандысты. У 2022 годзе ён падтрымаў уварванне Расіі ва Украіну.

Блогеру не дапамаглі шматлікія кароткія відэа з выказваннямі Лукашэнкі, размешчаныя на асноўным канале. Філіповіч быў затрыманы міліцыяй 26 снежня. Па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі ён патрапіў у ІЧУ на 15 сутак.

Колькасць ролікаў на ютуб-канале Максіма Філіповіча рэзка зменшылася з 340 да 3. Фота: Флагшток

Колькасць ролікаў на ютуб-канале Максіма Філіповіча рэзка зменшылася з 340 да 3. Фота: Флагшток

Пасля выхаду з ІЧУ Філіповіч быў вымушаны выдаліць (або схаваць) сотні сваіх відэа. Зачыстка закранула каналы «Гарантий Нет», «Гарантий Нет Stream», таксама знікла і старонка Філіповіча ў інстаграме. На яго старонках сталі недаступныя запісы «дармаедскіх пратэстаў», сотні яго дамашніх і вулічных стрымаў.

Пад зачыстку патрапіў і гомельскі правакатар Яўген Катляроў, вядомы тым, што ўкараніўся ў асяродак пратэсных блогераў падчас «антыдармаедскіх» пратэстаў і правакаваў розныя канфлікты. Пазней адкрыта заняў бок рэжыму Лукашэнкі і ўдзельнічаў у правакацыях. Апошнія тры гады рассылаў ілжывую інфармацыю незалежным СМІ, крытыкаваў прапагандыстаў і мясцовыя ўлады, папракаючы іх у неэфектыўнасці.

На ютуб-канале Яўгена Катлярова знікла больш за палову ролікаў. Фота: Флагшток

На ютуб-канале Яўгена Катлярова знікла больш за палову ролікаў. Фота: Флагшток

У канцы лістапада пасля паходу Катлярова ў Гомельскі аблвыканкам і запісу размовы з намеснікам старшыні Андрэем Бараноўскім блогер некалькі дзён не абнаўляў сваёй старонкі ў фэйсбуку, а пазней выдаліў усе свае публікацыі да лістапада 2020 года.

Таксама яму давялося выдаліць і некалькі дзясяткаў сваіх відэа на сваім YouTube канале Provokator. Ролікі былі звязаныя з крытыкай мясцовых улад.

Цяпер Катляроў аднаўляе сваю дзейнасць у сацсетках. У апошнім сваім відэазвароце, запісаным па тэме несправядлівай аплаты працы апекуноў інвалідаў, сам блогер прапанаваў нейкаму Ігару Валер'евічу напісаць заяву ў міліцыю з мэтай праверкі роліка «на экстрэмізм».

Чытайце таксама:

Гомельскі блогер Максім Філіповіч, імаверна, трапіў на суткі

Стала вядома імя адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў — расследаванне «Флагштока»

«Зрабіў выснову, што нашыя змагары мелі рацыю». Праўладны правакатар схадзіў на прыём у аблвыканкам і расчараваўся ва ўладзе

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
75
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
4