Вільня ўзімку. Фота: Wikimedia Commons

Вільня ўзімку. Фота: Wikimedia Commons

Тэкст ліста апублікаваў партал Delfi. Ліст напісаны на літоўскай мове, але па колькасці памылак відаць, што тэкст быў механічна перакладзены з іншай мовы праграмай.

«Паважаныя сябры Сейма! Да вас звяртаюцца беларусы, якія не жывуць у сябе на радзіме, не падтрымліваюць дзейную ўладу Беларусі, не падтрымліваюць Ціханоўскую і яе прыхільнікаў. Мы заўсёды з павагай ставіліся да нашых суседзяў (украінцаў, палякаў, літоўцаў і латышоў). Цяпер палітыка ў дачыненні да беларусаў, якія жывуць у Літве, непрымальная.

Вы, напэўна, забылі гісторыю, таму нагадваем, што ў XIX стагоддзі ў 56% жыхароў Віленскага краю роднай мовай была беларуская, а ў 17% — літоўская мова. На пачатку XX стагоддзя Вільня была цэнтрам беларускага нацыянальнага адраджэння. Тую ж ролю яна адыграла і для літоўцаў».

У лісце гаворыцца, што «ў 1918 годзе, калі была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, у яе была ўключана і Вільня». Аўтары ліста гавораць, што самі парламентарыі павінны памятаць гістарычныя факты і «правільна ацэньваць рашэнні, якія яны прымаюць у дачыненні да беларусаў».

«Хочам вас папярэдзіць, што нас шмат і ў нас ужо ёсць баявыя навыкі. Калі ваш урад працягне праводзіць агрэсіўную палітыку ў дачыненні да беларусаў, абяцаем, вы пра гэта пашкадуеце.

У Літве і за яе межамі ёсць нашы баявыя браты, якія могуць дапамагчы вярнуць Вільню Беларусі, калі ўзнікне вялікая неабходнасць.

Нам спатрэбіцца аб'яднаць сотні тысяч беларусаў для абароны інтарэсаў нацыі».

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы лічыць, што гэтыя лісты рассылаюцца прадстаўнікамі спецслужбаў Лукашэнкі.

У верасні 2023 года некаторыя дэпутаты ўжо атрымлівалі лісты з пагрозамі, напісанымі ад імя быццам бы беларускага батальёна «Тэрор». У ім згадвалася рашэнне літоўскіх уладаў не прадастаўляць палітычны прытулак Вользе Карач. Батальён сваю датычнасць да таго ліста адразу абверг.

Чытайце таксама:

Суд у Літве прызнаў законнай адмову Вользе Карач у палітычным прытулку

У сацсетках з'явілася новае відэа, якое мае на мэце пасварыць літоўцаў і беларусаў

Дыскусія аб «літвінізме». Што рабіць з беларускай перспектывы?

Клас
4
Панылы сорам
37
Ха-ха
38
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
20