Былы мэр Уладзівастока Алег Гумянюк, асуджаны да 12 гадоў па справе аб хабары ў буйным памеры, адправіўся на вайну ва Украіну. Пра гэта выданню «Коммерсант» распавёў яго адвакат Аляксандр Кітаеў. 

Па словах адваката, першапачаткова Гумянюк павінен быў зʼявіцца ў вайсковую часць 22 снежня 2023 года. Дзе зараз знаходзіцца асуджаны, Кітаеў не ведае. «Наколькі я разумею, спачатку ён павінен прайсці падрыхтоўку на адным з палігонаў», — сказаў адвакат. 

У прыморскіх СМІ зʼявіліся фота, на якіх, як мяркуецца, — Гумянюк у вайсковай форме.

 

Алег Гумянюк быў мэрам Уладзівастока з 2019 па 2021 год. У кастрычніку 2021 года следчыя затрымалі былога мэра Уладзівастока па падазрэнні ў атрыманні хабару ў буйным памеры ад рытуальнага агенцтва «за агульнае заступніцтва». 

У студзені 2023 года Гуменюка прыгаварылі да 16 з паловай гадоў калоніі. У маі тэрмін пакарання скарацілі да 12 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6