Фота: скрыны з каналаў «Дикий лось» і «ЗАРАЗ»

Фота: скрыны з каналаў «Дикий лось» і «ЗАРАЗ»

Усе 50 самых папулярных каналаў, якія ўключылі ў топ, разам набралі ў 2023-м 2,5 мільярда праглядаў. Сярод лідараў ёсць каналы розных жанраў: гэта і медыя (напрыклад, NEXTA Live, БЕЛСАТ NEWS, Onliner), і забаўляльныя («Овощевоз», «Слава Комиссаренко», «Лонгплей»), каналы з дзіцячым і фітнэс-кантэнтам, музыка, відэа навуковага зместу і не толькі.

Аўтары спісу таксама называюць самыя хуткарослыя каналы рэйтынгу. Сярод іх, дарэчы, канал Наша Ніва NEWS — рост у 5,7 раза.

А топ-10 рэйтынгу выглядае так:

Расказваем пра каналы, якія могуць быць вам незнаёмымі.

ЗАРАЗ (900 мільёнаў праглядаў за год)

З вялікім адрывам у рэйтынгу лідзіруе канал «ЗАРАЗ» (1,69 мільёна падпісантаў) ад блогера Мікіты Кавалеўскага. Хлопец робіць пазнавальны кантэнт: відэа з фактамі пра розныя краіны, вядомых асобаў і феномены. 

Некалькі месяцаў таму Мікіта паспрабаваў выжыванне ў Еўрасаюзе на 1 цэнт у суткі — насамрэч хлопец меў у сябе значна большыя сродкі, якія здабываў розным чынам падчас чэленджа. А ў канцы снежня ў Мікіты выйшла відэа пад назвай «Я з'ехаў у самы свабодны горад Расіі». Такім аказаўся горад Свабодны ў Амурскай вобласці, дзе Мікіта дакрануўся да класічнай расійскай глыбінкі — 30 градусаў марозу, савецкая архітэктура і непаўторны рэгіянальны сэрвіс.

perpetuumworld (270 мільёнаў праглядаў)

На другой пазіцыі ў спісе размясціўся канал з аглядамі гульняў — у perpetuumworld 3,64 мільёна падпісчыкаў. Выглядае, што ў Аляксандра, вядучага на perpetuumworld, няма пераваг у жанрах гульняў — ён бярэцца за ўсё: выжывае ў свеце зомбі з Arizona Sunshine 2, грае ў гастраэнтэролага ў Revenge Of The Colon і захоплівае старажытную Еўропу ў Shieldwall.

Відэа на канале выходзяць не радзей за тыдзень-два, а то і кожны дзень. 

Дикий Лось (129,6 мільёна праглядаў)

Чацвёртае месца ў топе займае канал бабруйскага ратавальніка. Яўген Лось мае 20-гадовы стаж у трэніроўках (аддае перавагу варкауту і калістэніцы), два рэкорды, зарэгістраваныя ў Кнізе рэкордаў Гінэса, і багата чэмпіёнстваў краіны па вулічным варкауце.

Свой канал Яўген заснаваў яшчэ 13 гадоў таму. На гэтай старонцы ён выкладае відэа з трэніроўкамі для розных зон ці на ўсё цела, а раней яшчэ і рабіў чэленджы — напрыклад, з падцягваннямі ці працай на турніку. А нядаўна паказаў, як пажарныя адціскаюцца на брусах — 132 тысячы праглядаў!

Антон Маляр (75,8 мільёна праглядаў)

Пятае месца ў рэйтынгу займае канал пра машыны з 725 тысячамі падпісчыкаў. Збольшага блогер Антон расказвае пра тое, як ён фарбуе і пераварвае машыны, закранае і іншыя аўтамабільныя тэмы: напрыклад, як выдаліць іржу ўнізе дзвярэй, ці паказвае працэс аднаўлення старых машын. 

Ролікі з рэстаўрацыяй аўтамабіляў — адны з самых папулярных на канале. Адзначым, напрыклад, аднаўленне ўседарожніка 1982 года, які нехта выкінуў (5,3 мільёна праглядаў) ці старога BMW з 1990-х (17 мільёнаў праглядаў).

NEWTONLABS (56,5 мільёна праглядаў)

На восьмай пазіцыі ў топе размясціўся канал пра гаджэты — праўда, аўтар аддае перавагу таварам ад Apple. Ёсць відэа і для няяблычнікаў — напрыклад, ролік «100 фактаў аб Apple» на 120 тысяч праглядаў ці відэа пра топ-20 найвялікшых тэхналагічных правалаў, якія ўвайшлі ў гісторыю (663 тысячы праглядаў).

Хаця і тым, хто ўжо мае гаджэты ад Apple, тут дакладна будзе на што паглядзець. Напрыклад, прэзентацыі розных мадэляў айфонаў, параўнанне кітайскіх і арыгінальных дапаўненняў для гаджэтаў, чахлоў і кабеляў.

Цалкам топ-50 ютуб-каналаў тут.

Чытайце таксама:

Кіраўнік Apple распавёў, людзей з якімі якасцямі ён з радасцю возьме на працу

Apple выпускае навінку для багатых — акуляры змяшанай рэальнасці Vision Pro. Як яны працуюць?

«Не трэба нічога баяцца, давайце рухацца наперад». Блогерка з Асіповічаў расказвае ў тыктоку, як пад 50 гадоў рэзка змяніла жыццё і стала дальнабойніцай

Клас
17
Панылы сорам
13
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?