Фота: Realt.by

Фота: Realt.by

Гісторыя ГРЦ «Мега Парк»

ГРЦ пачалі будаваць па інвестдамове яшчэ ў 2012 годзе і першапачаткова хацелі адкрыць у 2017 годзе. «Мега Парк» планаваўся як вялікі і сучасны комплекс з лядовай арэнай і кінатэатрам. Потым адкрыццё перанеслі на 2020-ы год, але тады яно зноў не адбылося. Хоць будынак практычна дабудавалі, але ў нейкі момант працы спыніліся і вонкава ГРЦ не мяняецца ўжо некалькі гадоў.

Заказчыкам будаўніцтва было ТАА «Вінтэраінвест» з замежным капіталам. У Мінгарвыканкаме потым распавялі, што інвестар збег, і дабудоўваць аб'ект збіраўся горад. Але ў выніку ўлады вырашылі выставіць яго на аўкцыён.

Гісторыя продажу

Першы аўкцыён па продажы комплексу павінен быў прайсці 27 кастрычніка. Пачатковы кошт быў 121 073 360 рублёў (больш за 37 мільёна даляраў). Але ахвотных не знайшлося. Таксама не адбыўся і аўкцыён 17 лістапада.

Потым аўкцыён па продажы «Мега Парку» быў прызначаны на 12 снежня. Першапачатковая цана была зніжана прыкладна 50%. Яна складала 60,8 млн рублёў (каля 20 млн даляраў). Але і тут ахвотных не знайшлося.

Аўкцыён і перспектывы

У выніку «Мега Парк» выставілі на сённяшні аўкцыён з дысконтам 80%. Пачатковы быў кошт 24,67 млн рублёў (блізу 7,7 млн даляраў). Як адзначалі эксперты на рынку камерцыйнай нерухомасці, з такім дысконтам комплекс цалкам могуць купіць. Так яно і адбылося.

Як стала вядома Realt, на таргі заявілася некалькі ўдзельнікаў. У выніку цана вырасла, але ненашмат.

Дарэчы, сабекошт «Мега Парку» ў 2021 годзе ацэньваўся больш чым у 40 млн даляраў. На той момант у ГРЦ заставалася ўкласці яшчэ пару мільёнаў даляраў — і можна было адкрывацца. Але цяпер ўкласці ў яго трэба больш, бо ён некалькі гадоў стаяў без ацяплення, плюс некаторы час да яго быў адкрыты доступ (а значыць, адтуль нешта маглі скрасці).

Што тычыцца перспектыў гэтага ГРЦ, то яны нядрэнныя. Бо ў Мінску цяпер будуецца не шмат гандлёвых цэнтраў, а рынак гандлёвай нерухомасці адчувае сябе добра, плюс расце пакупніцкая актыўнасць.

Чытайце таксама:

Стала вядома, што будзе на месцы «Кароны» на Інстытуце культуры ў Мінску

Стала вядома, дзе ў Мінску адкрыецца крама брэнда «Лэтуаль»

У Мінску адкрылі Першы нацыянальны гандлёвы дом. На шопінг туды паехалі Лукашэнка з Качанавай

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1