Фота: Яндэкс-карты

Фота: Яндэкс-карты

Як высветліў Office Life, на канец першай дэкады студзеня ў сетцы дзіцячых крам працавала 14 крамаў. У кантакт-цэнтры кампаніі паведамілі, што восем з іх знаходзяцца ў Мінску.

Крамы «Буслік» ёсць ужо не ва ўсіх абласных цэнтрах — у Брэсце, напрыклад, сетка больш не працуе. У гэтай вобласці засталася толькі адна крама ў Пінску. Па адным гандлёвым пункце яшчэ адкрыты ў Магілёве, Гомелі і Гродне, два — у Віцебску.

У 2023 годзе ў сеткі «Буслік» у Беларусі пачаліся праблемы. Яе выручка падала на працягу ўсяго года. У I квартале аператар сеткі — кампанія «ДПМ» — знізіў выручку да аналагічнага перыяду 2022-га на 13,6%, у II квартале — на 12%.

А за III квартал выручка сеткі ў афлайне знізілася на 27,5%, а ў анлайне — на 64%.

У кастрычніку польскі інвестар сеткі — кампанія CDRL — паведаміў пра «страту кантролю» над даччынай кампаніяй у Беларусі і пагрозу яе банкруцтва. У CDRL таксама заявілі аб спісанні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці сеткі ў памеры 1,7 млн злотых (больш за $400 тыс.) і прыпыненні далейшых паставак тавараў у Беларусь.

Чытайце таксама:

Што адбываецца з «Буслікам»? Беларускія сеткі з'ядаюць расіяне

Стала вядома, што будзе на месцы «Кароны» на Інстытуце культуры ў Мінску

Стала вядома, дзе ў Мінску адкрыецца крама брэнда «Лэтуаль»

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1