Фота: польскія спецслужбы

Фота: польскія спецслужбы

Па версіі ABW, на працягу некалькіх месяцаў яна перадавала КДБ інфармацыю аб беларускай дыяспары ў Польшчы, а таксама арганізацыях, якія аб'ядноўваюць грамадзян Польшчы беларускага паходжання і грамадзян Беларусі, якія прыехалі ў краіну.

Былі праведзеныя ператрусы, допыты сведак, канфіскаваныя носьбіты інфармацыі ў некалькіх месцах. Падазраванай выстаўлена абвінавачванне ў шпіянажы. Акруговы суд Варшавы санкцыянаваў арышт жанчыны на тры месяцы.

Расследаванне справы вядзе аддзяленне ABW у Беластоку пад кантролем Мазавецкага аддзялення ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Варшаве.

Чытайце таксама:

Суд у Польшчы вынес прысуд чальцам «расійскай шпіёнскай сеткі». Сярод іх ёсць і беларусы

Раскрылі механізм, які ўжываюць спецслужбы розных краін для сачэння за карыстальнікамі. Расказваем, што за ён

У Польшчы пачаўся суд над двума беларусамі, якіх абвінавачваюць у шпіянажы

Клас
100
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
10