Ян-Кшыштаф Дуда і Дзяніс Хісматулін Jan-Krzysztof Duda and Dzianis Khismatulin Ян-Кшиштоф Дуда и Денис Хисматулин

Ян-Кшыштаф Дуда (справа) і Дзяніс Хісматулін. Скрын відэа YouTube

Віцэ-прэзідэнт Федэрацыі шахмат Расіі (ФШР) Сяргей Смагін мяркуе, што Дуда адмовіўся паціскаць руку Хісматуліну з-за таго, што той дапамагае і секундуе Сяргею Каракіну — дыскваліфікаванаму расійскаму чэмпіёну.

Як распавёў сам Каракін, Хісматулін яго трэніруе шмат гадоў, і ў іх адна пазіцыя. Мужчыны разам ездзілі да расійскіх ваенных і перадавалі ім гуманітарную дапамогу.

Сяргей Каракін (на пярэднім плане) і Дзяніс Хісматулін ў Данецку. Скрын відэа: smotrim.ru/video/2587296

Сяргей Каракін (на пярэднім плане) і Дзяніс Хісматулін ў Данецку. Скрын відэа: smotrim.ru/video/2587296

«Вельмі здорава, калі твой трэнер не толькі ў шахматах цябе падтрымлівае, але і ўвогуле, па жыцці ў вас нейкія аднолькавыя погляды», — заявіў Каракін.

У іншым сваім інтэрв'ю 33-гадовы Каракін распавядаў, што бывае на фронце прыблізна раз у месяц. А ў лістападзе машына з гуманітарнай дапамогай, за стырном якой ён знаходзіўся, трапіла ў сурʼёзнае ДТЗ у Херсонскай вобласці. У выніку адзін пасажыр сурʼёзна пашкодзіў спіну, а Каракін паламаў рэбры.

Каракін нарадзіўся ў 1990 годзе ў Сімферопалі, пасля развалу СССР атрымаў украінскае грамадзянства. Да 2009 шахматыст выступаў за зборную Украіны, але пасля пераехаў у Расію. За падтрымку вайны быў дыскваліфіканы Міжнароднай федэрацыяй шахмат. 

Сяргей Каракін таксама ўвайшоў у спіс давераных асобаў Уладзіміра Пуціна на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Як адзначыў сам шахматыст, гэта адбылося другі раз у яго жыцці. «Уладзімір Уладзіміравіч — лепш за ўсіх. Ён — адзіны, хто можа абʼяднаць усіх людзей», — адзначаў шахматыст і распавядаў, што збіраецца як давераная асоба Пуціна сустракацца з моладдзю ў рэгіёнах, каб «сваім прыкладам іх нейкім чынам натхняць на тое, каб мы разам развівалі Расію, нашу любімую краіну, і выступалі адзіным фронтам».

Чытайце яшчэ:

Польскі шахматыст адмовіўся паціснуць руку суперніку-расіяніну, які падтрымлівае расійскае ўварванне

«Я беларускую мову абсалютна не ведаю, нават не імкнуся яе вучыць». Раней беларуская, а цяпер расійская шахматыстка ўспомніла пра былую радзіму

Шахматист, которому собирали деньги на поездку на чемпионат мира, занял 88-е место

Клас
26
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?