Для таго, каб атрымаць прыз каля Палаца спорту (там быў фініш), трэба было адзначыцца хаця б на дзесяці пунктах. Блогерка пад нікам polinka.drozd разам з сям’ёй тыдзень праходзіла гэты квэст і дзялілася ўражаннямі ў тыктоку. А потым пахвалілася падарункамі, якія атрымала.

Сюрпрыз чакаў дзяўчыну ўжо на першай лакацыі — сям’я паехала ў домік Дзеда Мароза ў парк Горкага. Высветлілася, што проста так зайсці да казачных персанажаў немагчыма — патрэбна атрымаць дазвол у адміністрацыі парку. Там жа ставілі штамп у флаер (пацвярджэнне, што людзі былі на лакацыі). Беларускія чыноўнікі ўмеюць зрабіць квэст у квэсце!

У адміністрацыі дзяўчыне стварылі «святочны настрой» па-беларуску: там ёй прачыталі лекцыю, што трэба было запісацца да Дзеда Мароза (а гэта платная паслуга).

У выніку сям'і ўсё ж дазволілі зрабіць адзін фотаздымак з Дзедам Марозам і Снягуркай.

Другой лакацыяй стаў гандлёвы цэнтр «Сталіца». Таксама сям'я наведала Lidbeer Dvor, Музей гарадскога пасажырскага транспарту, кавярню «Камунаркі», Музей гадзіннікавай справы Беларусі, назіральную пляцоўку Нацыянальнай бібліятэкі, фудмол «Канкорс», гандлёвы цэнтр «Галерэя».

Апошняй, дзясятай лакацыяй стаў святочны кірмаш каля Палаца спорту. Там блогерка атрымала падарункі для ўсіх — ім уручылі падушкі з фразамі Лукашэнкі «Любімую не аддаюць», «Распранайся і працуй». 

— Галоўны прыз мы атрымалі — гэта тыдзень яркіх эмоцый усёй сям’ёй, — адзначыла блогерка. — Дзве падушкі паселяцца на канапе, я ўжо замовіла навалочкі для іх. А яшчэ дзве з правакацыйнымі надпісамі «Распранайся і працуй» паселяцца ў нас у спальні.

Чытайце таксама:

Два гіганцкія выходныя і ажно чатыры пасярод тыдня. Як будуць адпачываць беларусы ў 2024 годзе

У Гомелі шматдзетная мама стала нараджаць проста падчас навагодняга ранішніка ў школе

«Разбестились до крайности». Стваральнікі мерча Лукашэнкі русіфікавалі ягоную трасянку

Клас
4
Панылы сорам
67
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
5