Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor/Getty Images

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor/Getty Images

Па словах суразмоўцаў выдання ў ЗША, Пуцін намякаў на гатоўнасць спыніць баявыя дзеянні ва Украіне яшчэ восенню мінулага года, пасля няўдалых для расійскай арміі ваенных дзеянняў на Харкаўшчыне. Цяпер жа ён, маўляў, зноў «адкрыты да спынення агню» па цяперашняй лініі фронту, хоць захоўвае ваяўнічую рыторыку ў сваіх выступленнях.

Пры гэтым некаторыя амерыканскія чыноўнікі дапускаюць, што Крэмль чарговы раз спрабуе ўвесці ўсіх у зман, і ў рэальнасці Пуцін не пойдзе ні на якія кампрамісы. Былыя расійскія чыноўнікі лічаць, што Пуцін у любым выпадку можа змяніць сваё меркаванне, калі ягоныя ўзброеныя сілы даб'юцца поспехаў на полі бою.

Расійскія крыніцы мяркуюць, што Пуцін палічыў бы за найлепшае прыйсці да паразумення як мага хутчэй, у тым ліку да магчымага вяртання Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША, хоць некаторыя аналітыкі, наадварот, упэўненыя, што расійскі лідар імкнецца зацягнуць вайну да прэзідэнцкіх выбараў у Амерыцы.

Яшчэ адна крыніца называе ідэальным варыянтам для Крамля пачатак перамоў да прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, якія чакаюцца ў сакавіку.

Суразмоўцы адзначылі, што прапаганда без аніякіх цяжкасцяў выдасць «статус-кво» ў выпадку яго дасягнення ў якасці перамогі Расіі і прапануе расійскай аўдыторыі «святкаваць» адкрыццё «сухапутнага маршруту ў Крым», адбіццё расійскімі войскамі падтрыманага Захадам украінскага контрнаступлення, а таксама анексію чатырох украінскіх рэгіёнаў, хай сабе Расія і не кантралюе іх цалкам.

Рознагалоссі з нагоды ўступлення Украіны ў НАТА пры гэтым не стануць перашкодай для перамоваў, бо альянс наўрад ці прыме краіну ў найбліжэйшай будучыні, заявіў адзін з былых расейскіх чыноўнікаў.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у адказ на запыт NYT назваў тэзісы, выкладзеныя ў матэрыяле, «непраўдзівымі» і звярнуў увагу на нядаўнія пуцінскія каментары, што мэты «спецаперацыі» не змяніліся. 

Чытайце таксама:

Зімой 2024/25 года Расія можа паспрабаваць атакаваць Еўропу — Bild

Ці стане вайна ва Украіне пазіцыйнай? Тлумачыць эксперт

Зяленскі расказаў пра паўмільённую мабілізацыю і адносіны з Залужным

Камандуючы Сухапутнымі войскамі Украіны назваў асноўныя напрамкі, на якіх наступаюць расейцы

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
9