Вось так выглядае ўся кватэра. Фота: Instagram / @old_cat_belarus

Вось так выглядае ўся кватэра. Фота: Instagram / @old_cat_belarus

«Труп у гары смецця, мёртвая котка ў акне, невыносны смурод. А каты, якія засталіся ў жывых, елі прусакоў. Пекла на зямлі існуе. Часам проста за сцяной суседняй кватэры», — эмацыйна напісалі валанцёры.

Па іх словах, у кватэры яны выявілі гідкую субстанцыю з гор смецця пад нагамі, мумію ката, аблепленую прусакамі, і невыносны смурод.

Вось так выглядае ўся кватэра. Фота: Instagram / @old_cat_belarus

Вось так выглядае ўся кватэра. Фота: Instagram / @old_cat_belarus

«А там жа жыў чалавек! Калі гэта можна назваць жыццём. Нядзіўна, што з такім жыццём хацелася расстацца. Але затое коцікі, якія жывуць там, жыць хацелі. Нягледзячы ні на што. Яны выжывалі толькі дзякуючы прусакам — іншай ежы ў доме не было. А вось вады — дакладней, нейкай чорнай жыжы — было яшчэ на траціну ванны. Выратавала іх сляпая трохкаляроўка — праўда, цаной свайго жыцця. У спробе вырвацца яна захрасла ў аконнай шчыліне, і яе труп прыцягнуў увагу мінакоў», — распавялі зоаабаронцы.

Каты пілі вось гэтую вадкасць. Фота: Instagram / @old_cat_belarus

Каты пілі вось гэтую вадкасць. Фота: Instagram / @old_cat_belarus

Суседка паспрабавала пастукаць у дзверы. Яны адкрыліся: жанчына выявіла яшчэ жывога ката. Яна адвезла яго ў клініку для аказання дапамогі. Валанцёры прыехалі, бо ў кватэры былі яшчэ жывёлы. Адну з котак, якая хавалася ў смеццевых кучах, удалося злавіць толькі на другі дзень.

Стан катоў вельмі цяжкі. Сабрына важыць усяго 1,6 кг, у яе няма аднаго вока. Яе брат, Салем, ледзь пацяжэй, але яго стан таксама жаласны.

Салем. Фота: Instagram / @old_cat_belarus

Салем. Фота: Instagram / @old_cat_belarus

Зоаабаронцы кажуць, што выратаваным жывёлам трэба будзе доўгі шлях аднаўлення — дыягностыка, лячэнне, сацыялізацыя. Яны просяць дапамагчы тым, хто быў выратаваны з пекла, вярнуцца да жыцця.

Што менавіта адбылося з гаспадаром кватэры — невядома. У каментарах да паста пазначана, што ён знаходзіцца ў псіхіятрычнай клініцы.

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
0
Ого
13
Сумна
65
Абуральна
4