Эдуард Арэшка раней быў антыкрызісным кіраўніком Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода, а таксама кіраўніком «Магілёўаблхарчпрама», піша Mogilev Online. 

Арэшка стане чацвёртым гендырэктарам малочнага гіганта за 6 гадоў. «Бабушкина крынка» — самы буйны гулец на малочным рынку Магілёўшчыны. Паводле нацыянальнага агенцтва Беларусі, займае 9 месца ў топ-100 адкрытых акцыянерных таварыстваў краіны.

 

Мінулага дырэктара прадпрыемства Генадзя Скітава затрымалі па гучнай «малочнай справе» за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры.

14 лістапада намеснік начальніка следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Канстанцін Бычак заявіў, што фігурантамі «малочнай» справы сталі 26 чалавек, з іх 15 утрымліваюцца пад вартай.

Арыштаваны Генадзь Скітаў, як сцвярджае КДБ, арганізаваў «сумнеўныя схемы рэалізацыі прадукцыі ААТ «Бабушкина крынка». Ён сфармаваў каманду менеджараў з ліку сваякоў і былых падначаленых, увёў новую збытавую палітыку і «замкнуў фінансавыя патокі на сябе».

Лукашэнка заявіў, што «шляхам подкупу асобныя камерсанты атрымлівалі права першачарговага размеркавання малочнай прадукцыі (масла, сыроў, іншай малочнай прадукцыі) на сваю карысць з магчымасцю закупкі па цане ніжэйшай за ўстаноўлены індыкатыў».

Чытайце таксама:

Быў Элькінд, стаў Скітаў. Гісторыя дырэктара «Бабушкинай крынкі» і закуліссе імперыі кіраўніцтва спраў Лукашэнкі

Чым адметная «Бабушкина крынка», кіраўніка якой затрымалі за карупцыю

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3