Больш за два з паловай гады пасля прымусовай пасадкі ў Мінску рэйса Ryanair Афіны — Вільня з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапегай на борце, заходнія авіякампаніі лётаюць у абыход Беларусі.

Асноўны трафік прыносяць расійскія перавозчыкі, перш за ўсё «Аэрафлот»: цяпер колькасць расійскіх рэйсаў у Беларусь дасягнула рэкордных значэнняў. Але пасля развязанай поўнамаштабнай вайны супраць Украіны, яны таксама не лётаюць у Еўропу.

«Праз Беларусь здзяйсняецца крыху больш за 100 палётаў на суткі — 120-130. Але гэта лічба непастаянная. Сярэдзіна тыдня заўсёды прасядае, а ў выхадныя дні і святы колькасць рэйсаў павялічваецца, у тым ліку за кошт чартарных», — распавёў «Спутніку» намеснік начальніка Мінскага аэрадромнага дыспетчарскага цэнтра Андрэй Налівайка.

Чытайце таксама:

З Мінска ў Стамбул можна будзе даляцець на дзве гадзіны хутчэй, чым цяпер. Як такое магчыма?

«Казахстан не будзе рызыкаваць». Чаму казахі не пускаюць да сябе «Боінгі» з Беларусі

ЗША працягнулі санкцыі супраць «Белавія»

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0