Фота з інстаграму конна-спартыўнага клубу «Табун»

Фота з інстаграму конна-спартыўнага клубу «Табун»

На сітуацыю звярнулі ўвагу супрацоўнікі пракату коней у Асвеі. Цяпер яны спрабуюць знайсці тых, хто захацеў бы выратаваць жывёл ад немінучай гібелі на мясакамбінаце: «Калгас расфарміроўваюць, коней пусцілі на продаж».

У каментарыях людзі шкадуюць:

«З такімі намаганнямі былы дырэктар саўгаса М. П. разводзіў коней. Іх даглядалі як дзяцей».

Супрацоўнікі пракату коней адказваюць, што абмяркоўвалі з Мікалаем Пятровічам гэту праблему: «Вельмі перажывае чалавек. Гэта было яго стварэнне, любоў… Але няма падтрымкі ад кіраўніцтва».

Згодна з данымі сайта kartoteka.by комплекс «Асвейскі» з'яўляецца «неплацежаздольным с/г прадпрыемствам, якое падлягае фінансаваму аздараўленню ў перыяд 2019-2027, рашэнне ад 05.04.2019 № 176».

У Асвею прыязджалі і прадстаўнікі конна-спартыўнага клуба «Табун»: яны пацвердзілі, што сітуацыя склалася не вельмі добрая.

«Коней прадаюць усім, хто прыязджае. Сёння забралі ўсіх ізабэлавых кабылак 2023 года і пакінулі на бронь старэйшых ізабэлак. Таксама прададзены адзін з вытворнікаў, прыгожы серабрысты жарабец, прададзены не ў развядзенне, на жаль. Хоць яго была гатова забраць найбуйнейшая гаспадарка «Палеская ніва».

Яны таксама адзначылі, што ў гаспадаркі ёсць аптовы пакупнік на ўсё пагалоўе — і кіраўніцтва гэта цалкам задавальняе: «Пачаліся гульні ў цэны — маўляў, маладняк 2023 года па 5,5 рубля за кілаграм, за старэйшых спачатку называлі цану па 8 рублёў, потым па 6,6. Вельмі брыдкая сітуацыя, улічваючы, што кошт быў абвешчаны за ўсіх аднолькавы».

@nasty_chernyavskaya Господи, все молодые , здоровые , жеребые и малыши уйдут на мясо если не купят, эта порода отличается спакойным нравом и покладистым характером, продают по весу, Беларусь#беларусь #конюшняроднойдом #табун#репост#спасите#помогите#шанснажизнь#любовькживотным #всехотятжить#заботаопитомце #помощьживотным #беларускаяупряжная #освея ♬ Не плачь - Гузель Хасанова

У каментарыях удакладняюць, што конь у сярэднім важыць 400-450 кілаграмаў. То-бок для таго, каб выкупіць адну жывёлу трэба заплаціць прыкладна 2,5 тысячы рублёў. З аднаго боку, гэта вельмі невялікія грошы за пародзістага каня. З іншага — усё ж такі на продаж выстаўлена адразу шмат жывёл.

Беларускі запражны конь паходзіць ад дзікага продка — ляснога тарпана і належыць да парод паўночнага ляснога тыпу. На фармаванне сучаснай папуляцыі вялікі ўплыў аказалі коні конных заводаў і заводскіх стайняў, пачатак стварэння якіх адносіцца ажно да XVII стагоддзя. Вядома, што ў 1850-х гадах на тэрыторыі Беларусі ўжо было 22 невялікія конныя заводы і 4 дзяржаўныя заводскія стайні.

У выніку шматгадовай народнай селекцыі і ўзнаўляльнага скрыжавання жарабцоў заводскіх парод (ардэнскай, арабскай, гудбрансдальскай, шведскай, брабансонскай, гановерскай, арлоўскай і г. д.) з абарыгенамі ляснога тыпу да канца XIX стагоддзі сфармаваўся новы тып беларускай запражной. Да 1941 года дадзеная папуляцыя называлася ашмянскі конь, а з 1946-га — беларускі запражны. У 1928-1930 гг. беларускія (ашмянскія) коні экспартаваліся ў Германію, Аўстрыю, Літву, Польшчу і высока шанаваліся на рынку.

У перыяд другой сусветнай вайны беларускай конегадоўлі быў нанесены каласальны ўрон. Добрыя жарабцы і кабылы загінулі або былі вывезены. Аднаўленне нацыянальнай пароды заняло даволі доўгі час.

Чытайце таксама:

«Варта паабдымацца з нашымі жывёламі — і настрой падымаецца». Гродзенская сям'я знайшла шчасце ў гадаванні жывёлы і вырабе сыроў

«Першы раз села на каня ў 35 гадоў». Гродзенка сабрала вакол сябе табун коней і шчаслівая

У Лёзненскім раёне ратавальнікі выцягнулі з балота каня. Загруз па самую шыю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
30
Абуральна
13