Каця стала мамай 31 сакавіка 2023 года, у іх разам з мужам Леанідам зʼявіўся доўгачаканы сын, якога назвалі Львом.

Артыстка дзялілася фатаграфіямі, зробленымі пры выпісцы з радзільнага дома, на здымках шчаслівыя бацькі проста свецяцца. Але аказалася, што ўсё было няпроста: дактары прынялі рашэнне рабіць кесарава.

— Я нікому не расказвала тое, што хачу расказаць зараз. Лёва за дзень да таго, як павінен быў зʼявіцца, стаў круціцца, і ўжо нічога нельга было зрабіць. Хто вінаваты? Ніхто не вінаваты, — сказала Каця падчас канцэрта ў перапынку паміж песнямі. 

На вачах спявачкі выступілі слёзы, а муж Леанід падышоў да яе і абняў.

Каця прызналася: яна была настроена на натуральныя роды, уласна кажучы, з боку дактароў ніякіх перасцярог не было. Раней да кесарава спявачка ставілася неадназначна.

Фота: katya_iowa / Instagram

Фота: katya_iowa / Instagram

— Я ішла да родаў так упэўнена, трэніравалася кожны дзень. Думала, што маё цела самае цягавітае і наймацнейшае. Я змагу ўсё, я дасягну ўсяго, чаго хачу, — казала Каця. — Я глядзела на іх і думала: «Яны слабыя. Яны ідуць і робяць кесарава. Яны не жадаюць самі паспрабаваць». А потым гэта напаткала і мяне, і я зразумела, што нельга думаць за іншых, — са слязамі прызнавалася спявачка, стоячы перад сваімі прыхільнікамі.

Крыху пазней у сябе ў сацсетках спявачка падзялілася і яшчэ адным: пасля прызнання перад публікай маленькі сын нечакана захварэў.

— Прама пасля прызнання пра кесарава, у Лёвы паднялася тэмпература пад 40 і трымалася двое сутак, а потым гэтак жа хутка адкаціла. Гэтая хваля «ачышчэння», вызвалення! Як яшчэ назваць гэта? Я прыняла і адпусціла! — напісала спявачка ў сябе ў сацсетцы.

— У нас з дзецьмі адно поле, адны перажыванні, і, калі нешта цісне на цябе, значыць цісне і на дзіця! Урок засвоены! Ідзем далей! Дзякуй за тое, што былі са мной у гэты момант! Мне было няёмка, хацелася плакаць, уцячы, але я засталася і казала, — абагульніла спявачка.

Клас
6
Панылы сорам
9
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0