«Высокаэстэцкая кніга ў цвёрдай вокладцы, на шведскай паперы Lux Cream і аб’ёмам 548 старонак за 34,90 злотых!» — апісвае выдавецтва прапанову.

«Ненасытнасць» (Nienasycenie) Станіслава Ігнацы Віткевіча (псеўданім — Віткацы) лічыцца най­лепшым раманам аўтара.

Антыўтапічная фантазія, напісаная ў 20-я гады XX стагоддзя, апісвае працэс сталення галоўнага героя на фоне рэвалюцыйнага кітайскага ўварвання ў Еўропу і распаўсюджання новай веры. Сімвалам гэтай веры з’яўляецца таблетка, прыняцце якой дазваляе змяніць света­погляд, а таксама падавіць індывідуаль­насць і знішчыць асобу як такую.

Кніга насычана эротыкай, філасофіяй, палітыкай і мас­тацт­вам — праз пагружэнне ў іх персанажы імкнуцца спато­ліць сваю прагу жыцця і заглу­шыць метафізічны жах існавання.

Чытайце таксама:

У прадмове двойчы цытуецца Пуцін і ні разу Лукашэнка — рэцэнзія на хаатычныя мемуары Мясніковіча

Вядомыя беларусы агучылі «Мужыцкую праўду» Каліноўскага

«Шуфляда поўная, але каму гэта і куды?» Пісьменніца расказала пра шчасце, мукі творчасці і запаветныя мары

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?