Як сцвярджаецца ў сюжэце, малады чалавек нібыта «цікавіўся ў тыктоку навінамі, каментаваў відэа, падпісваўся на каналы». А пасля «прыйшло паведамленне, што інтэрнацыянальны легіён хоча мяне завербаваць».

Камунікацыі пасля таго ён, паводле версіі прапагандыстаў, не спыніў, бо проста хацеў паглядзець, што будзе далей. А далей яму нібыта прапанавалі, што ён «у пешым парадку павінен перасекчы мяжу, здацца ў палон, а там потым бы яго адправілі на вайну. Пры гэтым сказалі сфоткаць розныя месцы».

Далей усё, паводле сцвярджэння прапагандыстаў, скончылася хэпі-эндам:

«Уладзіславу пашанцавала — паспеў скокнуць у апошні вагон і звярнуцца ў праваахоўныя органы, у поле зроку якіх знаходзіўся на той момант. Яшчэ адзін крок — і яго жыццё магло пайсці пад адхон».

Пры гэтым Уладзіслава здымаюць проста на фоне адчыненай камеры № 2 у будынку Ленінскага РУУС, куды адпраўляюць затрыманых да таго, як павезці ў ізалятар часовага ўтрымання.

Агульны план калідора, які на некалькі секунд з'яўляецца ў сюжэце, толькі пацвярджае, што здымкі з 19-гадовым хлопцам адбываліся ў будынку сілавікоў.

Цалкам верагодна, што як толькі прапагандысцкія здымкі спыніліся, Уладзіслава вярнулі назад у камеру і зачынілі за ім дзверы.

Чытайце таксама:

У анкахворага палітвязня прагрэсуе хвароба, турэмная хіміятэрапія не дапамагае 

Штрафам за «экстрэмізм» пакаралі яшчэ аднаго мёрскага медыка

ГУБАЗіК затрымаў кіраўніка загараднага клуба «Фестывальны»

«Гэта быў сапраўдны трэш. Яны ўрываліся ў пакоі, патрабавалі ў нас тэлефоны, перакульвалі ўсё ўверх дном»

Клас
2
Панылы сорам
19
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
18