ФСБ сцвярджае, што раскрыла падрыў цягнікоў у Паўночнамуйскім тунэлі ноччу з 29 на 30 лістапада. Па версіі следства, дывесію здзейсніў грамадзянін Беларусі, які дзейнічаў у інтарэсах украінскіх спецслужбаў.

Падазраваны «атрымліваў указанні ад іншага грамадзяніна Беларусі, які жыве ў Літве і дзейнічае пад кантролем украінскіх спецслужбаў», дадае ФСБ. 

Выбуховыя прылады падазраваны забраў з тайніка, прывёз іх у Бурацію і заклаў на цыстэрнах грузавых цягнікоў, паведамляе ФСБ.

Затрыманы даў прызнальныя паказанні, ён дзейнічаў пад кантролем спецслужбаў Украіны, сцвярджаюць у ведамстве.

Уначы з 29 на 30 лістапада на перагоне Ітыкіт-Акусікан Усходне-Сібірскай чыгункі, падчас руху па Паўночнамуйскім тунэлі (яго даўжыня 15 кіламетраў) загарэўся вагон грузавога цягніка, які перавозіў паліва (у тым ліку авіяцыйнае) і каляровыя металы.

Пазней у Паўночнамуйскім тунэлі на Байкала-Амурскай магістралі загарэўся яшчэ адзін састаў з грузам.

Была заведзена крымінальная справа за тэракт. 

Чытайце таксама:

Што распавёў беларус, затрыманы ў Расіі па справе тэракта на БАМе

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
28