Аляксей Бягун

Аляксей Бягун

«У органы ўнутраных спраў ужо паступіла больш за 36,5 тысячы такіх апавяшчэнняў, — заявіў Бягун. — Яшчэ 22 тысячы даслана ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы. І гэтыя дакументы працягваюць прыбываць».

Паводле патрабаванняў змененага закона аб грамадзянстве, чалавек мусіць паведаміць пра наяўнасць у сябе такіх дакументаў цягам трох месяцаў з часу іх атрымання, а тыя, якія атрымалі раней — цягам трох месяцаў ад уступлення змененых нормаў у сілу. Дзейнічаюць жа яны з ліпеня гэтага года.

Пакуль што ніякай адказнасці за непаведамленне аб наяўнасці дакументаў, як запэўніў кіраўнік дэпартамента, не прадугледжана, але «гэта пытанне прапрацоўваецца адпаведнымі органамі». А пакуль жа гэта ўсё, маўляў, патрабуецца толькі для таго, «каб ведаць, дзе пражываюць нашы грамадзяне і якія дакументы маюць». 

Чытайце таксама:

Дазвол на пастаяннае пражыванне за мяжой не абавязковы, але для чаго ён? І што, калі не афармляць яго? Тлумачыць аддзел міграцыі

Наяўнасць у беларусаў «карты паляка» цяпер не будуць пазначаць на візе

Ніякіх ДНЖ у блізкіх сваякоў і паліграф. Для дыпламатаў увялі новыя правілы прыёму на службу

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
21