Фота: БелТА

Фота: БелТА

Ён заявіў падчас сустрэчы, што рады абмеркаваць з кітайскім кіраўніком актуальныя пытанні супрацоўніцтва, паведамляе БелТА.

«І, як гэта заўсёды было паміж намі, выказаць свой пункт гледжання на тыя ці іншыя праблемы міжнародных адносін. Развіццё ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая вызначана адзінствам нашых ідэалогій і самой логікай сусветных падзей і працэсаў, якія адбываюцца сёння», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Ён таксама падкрэсліў, што гістарычнае павышэнне ўзроўню адносін надало магутны імпульс паглыбленню традыцыйных напрамкаў, дало старт новым вектарам і механізмам супрацоўніцтва.

«Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая. Думаю, ужо нікога ў Кітаі ў гэтым не трэба пераконваць. Усё гэта было на маіх вачах на працягу апошніх 30 гадоў, і нават больш: у першы раз я прыехаў у Кітай, будучы дэпутатам парламента», — заявіў Лукашэнка.

«У нас вялікі вопыт, мы ведаем, што трэба нашым краінам. І мы вельмі шмат у гэтым плане зрабілі», — дадаў ён.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0