Фота: Valery Sharifulin / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Фота: Valery Sharifulin / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Сацыёлаг заўважае, што яго электарат — гэта не толькі жанчыны 50+, але і сілавікі, адміністрацыйная вертыкаль, частка бюджэтнікаў, пенсіянераў і ўразлівых груп, і тыя людзі, што не разумеюць, якая альтэрнатыва.

«Я думаю, гэта будзе чалавек, які цяпер у Беларусі, наўрад ці з уладных колаў. Я думаю, мы яго, хутчэй не ведаем, гэта будзе нешта кшталту эфекту Бабарыкі. Не абавязкова з бізнэс-колаў. Як Рэйган, як Вацлаў Гавел, як Лех Валэнса».

генадзь коршунаў геннадий коршунов

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў. Скрын відэа ютуб-канала «Ток»

Генадзь Коршунаў тлумачыць, чаму лічыць малаімаверным, што чалавек з уладных колаў стане рэальным сапернікам Лукашэнку.

«Калі мы возьмем вярхушку (Галоўчанка, Качанава, Белаконеў, хто заўгодна), можа хтосьці з гэтых людзей унутры хацеў бы, але я вельмі сумняваюся, што такі чалавек, які там ёсць, зможа са сваім бэкграўндам сарганізаваць астатніх. Таму што там будзе хутчэй за ўсё такая бойка, як мы назіраем зараз у прапагандыстаў», — заўважае ён. 

Адзіны, каго Коршунаў дапускае на гэту ролю, — чалавек кшталту Віктара Лукашэнкі.

Глядзець выпуск цалкам:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?