Існуе магчымасць выступу ў фінале ў фармаце анлайн праз ZOOM.

«Ты — аматар беларускага прыгожага пісьменства? Лепш за ўсіх расказваў вершы святому Мікалаю? Хочаш давесці хараство роднага слова ўсяму свету і нават крыху манетызаваць яго пры гэтым? — Гэты конкурс дакладна для цябе!

Усё, што ад цябе патрабуецца: узяць тэлефон, запісаць відэа сваёй дэкламацыі верша або ўрыўка прозы па-беларуску і даслаць на пошту [email protected] да 31 студзеня 2024!»

Удзельнічаць у конкурсе могуць выключна непрафесійныя дэкламатары. Дасылаючы відэа, удзельнік дае згоду на публікацыю гэтага роліка ў сацсетках арганізатара.

Увага! Калі вы хочаце ўдзельнічаць з тэрыторыі Беларусі, памятайце: профіль Tutaki у Instagram прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. 

Падрабязнасці, рэгламент конкурсу і анкету ўдзельніка можна знайсці па спасылцы.

Найлепшыя выканаўцы сустрэнуцца на тэатральнай сцэне Беластока, дзе 21 лютага 2024 года адбудзецца ўрачысты фінал. Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды!

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0