Выхаднымі днямі на прадпрыемстве абвясцілі перыяд з 30 снежня 2023 года да 7 студзеня 2024 года ўключна. Такім чынам, адпачываць работнікі будуць без перапынку дзевяць дзён.

Пры гэтым тры дні (з 3 да 5 студзеня), якія агульнадзяржаўным графікам вызначаныя як працоўныя, на заводзе перанесеныя на суботы ў лютым, сакавіку і лістападзе.

Як растлумачыў памочнік гендырэктара МТЗ па працы і заробку Сяргей Таўстаногаў, графік складзены зыходзячы з вытворчых патрэб і з улікам цеснага кааперацыйнага супрацоўніцтва з Расіяй, дзе навагоднія канікулы працягнуцца да 8 студзеня ўключна.

Таксама адзначаецца, што і майскія канікулы будуць у завадчан крыху большымі, чым у цэлым у краіне: адпачываць на МТЗ будуць з 9 да 14 мая ўключна, а 10 мая будзе адпрацоўвацца 4 мая.

Раней паведамлялася, што на МТЗ будуць плаціць тым работнікам, якія прывядуць на завод новага супрацоўніка.

Чытайце таксама:

На магілёўскай абутковай фабрыцы «Шагавіта» масава звальняюць супрацоўнікаў

На пяць гадоў працягнулі санацыю гомельскага прадпрыемства, якое належыць Шакуціну

Холдынг МТЗ выпусціў газонакасілку

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2