Галава Святой Алены і Сямён Вайніловіч са сваім заступнікам Святым Сымонам

Галава Святой Алены і Сямён Вайніловіч са сваім заступнікам Святым Сымонам

Адзін з эскізаў алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены

Адзін з эскізаў алтарных роспісаў касцёла Святых Сымона і Алены

Днямі стала вядома, што на інтэрнэт-аўкцыёне выставілі на продаж эскіз-праекты алтарных роспісаў касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску, выкананыя мастаком Юзафам Тэафілам Смалінскім (1865—1927). 

Сёння стала вядома, што іх выкупілі беларусы замежжа, пра гэта паведаміў канал «Спадчына».

«Па цэнтры ў нябёсах намаляваны Хрыстос, пад ім — выява Чырвонага касцёла. Хлопчык з дзедам — гэта Сямён Вайніловіч і ягоны заступнік Святы Сымон. Насупраць укленчаная дзяўчына гэта Алена Вайніловіч. Шматлікія партрэты жанчыны ў масіўнай кароне — гэта пошук вобразу Святой Алены, маці імператара Канстанціна, якая адшукала Труну Божую і Жыватворны Крыж, які трымае ў руках. (…)

У даважак ёсць малюнак Залатой Горкі. (…) Працы нагадваюць, чаму Чырвоны касцёл — помнік не толькі неараманскага стылю, але і мадэрну», — адзначаецца на канале. 

Некаторыя малюнкі можна было набыць за суму ад 1400 да 2000 еўра. Як сказана ў апісанні, на эскізах бачны забруджванні і праколы, але агулам яны добра захаваліся.

Чытайце таксама:

На аўкцыён выставілі эскізы алтарных роспісаў Чырвонага касцёла ў Мінску

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0