Зборныя Беларусі і Літвы ўжо гулялі ў дывізіёне C Лігі нацый увосень 2020 года. У Вільні была нічыя — 2:2, а ў Мінску беларусы перамаглі 2:0. Фота: БелТА.

Зборныя Беларусі і Літвы ўжо гулялі ў дывізіёне C Лігі нацый увосень 2020 года. У Вільні была нічыя — 2:2, а ў Мінску беларусы перамаглі 2:0. Фота: БелТА.

Хутчэй за ўсё, каманды Карласа Алоса і Эдгараса Янкаўскаса згуляюць у Венгрыі, якая стала ўжо амаль роднай для беларускіх футбалістаў, піша Bysport.

«Нядаўна я размаўляў з генеральным сакратаром Беларускай федэрацыі футбола наконт гэтай сітуацыі. Сёлета яны згулялі адзін матч у Сербіі, а астатнія — у Венгрыі. Пакуль яснасці яшчэ няма. Калі гэта Венгрыя, то матч у адказ, імаверна, таксама будзе згуляны там, каб зэканоміць сродкі», — сказаў кіраўнік Літоўскай федэрацыі футбола Эдгарас Станкявічус.

«У любым выпадку, на наступным тыдні я еду ва УЕФА, на цырымонію лёсавання Еўра-2024 (адбудзецца 2 снежня — НН). Мы пагаворым пра агульнае становішча беларусаў. Наша пазіцыя не мяняецца: мы хочам любой цаной пазбегнуць гэтага матча», — сказаў ён.

Зборныя Беларусі і Літвы гулялі ў сезоне-2022 Лігі нацый у дывізіёне С (А — самы моцны дывізіён, С — паміж сярэднім і слабым, D — самы слабы).

Абедзве каманды занялі ў сваіх групах апошнія месцы і зараз павінны выявіць, хто захавае месца ў дывізіёне С, а хто апусціцца ў дывізіён D да кволых Андоры, Гібралтара, Ліхтэнштэйна і Сан-Марына.

Першы матч паміж Літвой і Беларуссю меўся адбыцца 24 сакавіка 2024 года ў Літве.

Чытайце таксама:

Беларусь другі раз перамагла Косава і фінішавала чацвёртай

Грузія — Люксембург, Грэцыя — Казахстан. Лёсаванне стыкаў Еўра-2024

БАТЭ ўпершыню з 2005 года можа застацца без медалёў

Мінскае «Дынама» стала чэмпіёнам Беларусі па футболе

Не спыніць, не стрымаць! Ілля Шкурын аформіў хет-трык у матчы польскай экстракласы

Клас
14
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0