Фота: інстаграм-акаўнт pul_inside
На закускі было асарці з рыбы, мяса, сала, свежай гародніны, беларускіх сыроў з канфіцюрам і арэхамі, салата з печанага бурака з сырам.
З гарачых закусак — дранікі.
Асноўныя стравы — філе судака ў хрумсткай паніроўцы з бульбяным пюрэ, язык на грылі з квяцістай капустай, таматамі чэры і гарчычным соусам.
На дэсерт падавалі чызкейк з гарбуза і фруктовы кошык. А напоем — ягадны морс на мяду з мятай.
Перад гасцямі паставілі талеркі з гербам.
Колькасць алкаголю у прэс-цэнтры апісваў расійскі пулаўскі журналіст Андрэй Калеснікаў з «Камерсанта».
«У прэс-цэнтры на стале — проста батарэя гарэлкі «Прэзідэнт», французскага віна і армянскага каньяку <>. Частка бутэлек ужо паўпустыя, а бутэлькі з віном так і проста пустыя:
журналісты ацанілі нябачаны (не, нідзе больш няма такога, нідзе) клопат пра сябе і не імкнуцца расчараваць арганізатараў беспадстаўна халоднай рэакцыяй на нетрадыцыйную беларускую гасціннасць», — пісаў Калеснікаў.
Саміт АДКБ праходзіў у Мінску 23 лістапада. Прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян на яго не прыехаў, на што Лукашэнка пакрыўдзіўся. Сам Лукашэнка на некаторых відэа з саміту дзіўна дрыжаў.
Чытайце таксама: