Святлана Глеб і яе пляменік Андрэй Сахараў. Фота: інстаграм-старонкі героеў

Святлана Глеб і яе пляменік Андрэй Сахараў. Фота: інстаграм-старонкі героеў

У Святланы Глеб 81,4 тысячы падпісчыкаў.

Першая ж сторыс, у якой яна рэкламавала пляменніка, па яе словах, вызвалі ажыятаж. Падпісчыцы цікавіліся ўзростам маладога чалавека. Блогерка адзначае, што больш за ўсё было запытаў ва ўзроставай катэгорыі каля 35 гадоў. Але ж хлопцу ўсяго 22, таму значная частка кандыдатак засталася ні з чым.

Святлана паведаміла, што плануе абраць пяць дзяўчат і арганізаваць для іх спатканні з пляменнікам. Абяцае, што тых чакаюць незабыўныя ўражанні, а таксама, што будзе цікава і камфортна. Сам хлопец зможа пабачыць кандыдатак на месца ў сваім сэрцы толькі падчас сустрэч. 

У самой Святланы патрабаванняў да кандыдатак няшмат. Прынамсі, у сторыс яна агучыла ўсяго тры: трэба быць гатовай да сур'ёзных адносін, хацець бліжэй пазнаёміцца з Андрэем і жадаць паўдзельнічаць у гэтай авантуры. Ну а далей трэба было працягнуць сэрца-паўзунок і спадзявацца, што Святлана зверне ўвагу.

Той самы Андрэй Сахараў напісаў пра сябе ў інстаграме, што ён прапагандыст спорту. Па яго профілі бачна, што хлопец сапраўды праводзіць шмат часу ў трэнажорнай зале — ён трэнер у GYM EXPRESS 24h. У яго шмат відэа трэніровак. А яшчэ Андрэй ахвотна ўдзельнічае ў здымках відэа для інстаграма і тыктока цёткі. Дзеля яе ён гатовы пераапрануцца нават у Кена.

Раней Святлана хвалілася падпісчыцам тым, што менавіта яна пазнаёміла сваю старэйшую дачку Насцю з яе мужам-футбалістам Уладзіславам Клімовічам. Цяпер ён гуляе за ДВТК — венгерскі спартыўны клуб з Мішкольца, таму маладая сям'я жыве ў Венгрыі. Год таму ў пары нарадзіўся сын Арцём.

Святлана паабяцала, што, калі ў яе і на гэты раз усё атрымаецца, магчыма, яна дапаможа знайсці каханне камусьці яшчэ.

 Чытайце таксама:

«Усё ідэальна чыста». Жонка Аляксандра Глеба расказала, чым ёй падабаецца Дубай

Аляксандр Глеб сабраў у школу дачку-першакласніцу. Ці хапіла рэкамендаванай чыноўнікамі сумы?

Уэйн Руні ўзначаліў клуб, за які калісьці гуляў Аляксандр Глеб

Клас
3
Панылы сорам
27
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2