Фота: Bobr.by

Фота: Bobr.by

Рух па новым мосце праз Бярэзіну з Бабруйска ў Цітаўку адкрылі 13 кастрычніка без помпы і фармальнасцяў, паведамляе сайт bobr.by.

Фота: Bobr.by

Фота: Bobr.by

Фота: Bobr.by

Фота: Bobr.by

Пасля запуску ў эксплуатацыю новага пуцеправода мостабудаўнікі пачалі актыўна разбіраць стары мост. У лістападзе прыйшла чарга дэмантажу пралётных металічных ферм моста. Іх разразаюць на асобныя часткі, якія выдаляюць з дапамогай кранаў.

Фота: Bobr.by

Фота: Bobr.by

Плануецца, што пасля дэмантажу старога моста на яго месцы будзе ўзведзены яшчэ адзін новы мост, па якім будзе пушчаны сустрэчны рух.

Фота: Bobr.by

Фота: Bobr.by

Цітаўскі мост (злучае Бабруйск і вёску Цітаўка) быў спраектаваны ў 1934 годзе. Ён ствараўся ў метале са складанымі формамі на апорах, абліцаваных натуральным гранітам.

Падчас вайны быў разбураны, а пасля вызвалення Беларусі адноўлены. Яго даўжыня — 248 м.

Цітаўскі мост доўгі час быў адзіным аўтамабільным у межах горада. Ён быў прадаўжэннем вуліцы Рагачоўскай. Толькі ў 2001 годзе ў Бабруйску пабудавалі другі аўтамабільны мост, які стаў прадаўжэннем Георгіеўскага праспекта.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
0