Фота: Iuliia Zavalishina / vecteezy.com

Фота: Iuliia Zavalishina / vecteezy.com

«Адна з іх, 44-гадовая жыхарка раёна, знайшла ў інтэрнэце рэцэпт лячэння рэўматызму шапачкамі мухамораў. Сабрала атрутныя грыбы, высушыла іх на батарэі ацяплення ў кватэры і прыступіла да курсу «аздараўлення». Праўда, працягнуўся ён нядоўга. З атручваннем жанчына трапіла ў бальніцу і засталася жывая толькі дзякуючы аператыўнай дапамозе медыкаў.

Другая жанчына, 45 гадоў, прачытала ў сеціве, што шапачкі мухамораў здымаюць дэпрэсію, і, высушыўшы грыбы ў духоўцы і затым на батарэі, здрабніла і пачала прымаць упрыкуску з лімонам, «для вітамінаў». Вынік той жа — атручэнне і бальніца. Балазе, маці жанчыны своечасова зарыентавалася і выклікала хуткую», — расказала загадчыца аддзялення.

Спецыялістаў санітарна-эпідэміялагічнай службы турбуе факт, што нават адукаваныя людзі давяраюць рэцэптам з інтэрнэту, многія з якіх не толькі бескарысныя, але і небяспечныя.

Чытайце таксама:

22-гадовая беларуска атруцілася сушанымі мухаморамі ў прэстыжным маскоўскім гатэлі

Ці ведаеце вы, што з вамі будзе, калі вам пададуць недастаткова правараныя грыбы шыітаке?

У Бярозаўскім раёне пенсіянерка атруцілася апенькамі. Як так сталася?

Мінздароўя забараніла ўвоз і захоўванне мухамораў

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0