Настасся «Север» Махамет. Фота: сацыяльныя сеткі

Настасся «Север» Махамет. Фота: сацыяльныя сеткі

«У мяне ёсць прычына больш тут не заставацца. Падрабязнасцяў не дадзены момант не будзе. Як гаворыцца, без каментароў», — паведаміла Настасся ў інстаграме.

«Нашай Ніве» камандзірка эвакуацыі батальёна «Волат» палка Каліноўскага ўдакладніла, што яе намер сысці «не звязаны са здароўем».

На пытанне, ці застанецца яна ў шэрагах добраахвотнікаў, ці сыдзе зусім, адказала, што гэтага не можа абмяркоўваць.

Настасся Махамет запісалася медыкам у тэрабарону на трэці дзень поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. 

У сакавіку перайшла да беларускіх добраахвотнікаў, якім патрабаваўся лекар. 

Спачатку ў каліноўцаў Настасся выконвала абавязкі тылавога медыка, а з сярэдзіны мая перайшла ў эвакуацыю. Дзяўчына вывозіць з перадавой параненых вайскоўцаў.

Настасся «Север» Махамет у машыне экіпажу эвакуацыі. Фота: архіў Настассі «Север» Махамет

Настасся «Север» Махамет у машыне экіпажу эвакуацыі. Фота: архіў Настассі «Север» Махамет

Сёлета Настассю параніла. Яна атрымала чэрапна-мазгавую траўму, калі побач з машынай, якою ехалі медыкі, узарваўся снарад.

Настасся ўзнагароджаная ордэнам «За мужнасць» 3-й ступені. Узнагароду атрымала з рук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. 

Парамедык мае таксама медаль БНР за баявыя заслугі.

Настасся лічыць самым непрыемным на фронце ўнутраныя разборкі. Самым жа прыемным: калі ваяры вяртаюцца з задання жывымі.

Самае страшнае, кажа яна — губляць людзей, а яшчэ цяжэй, калі іх лёс невядомы.

Настасся нарадзілася ў Івацэвічах. Яе бацька вайсковец. З 10 гадоў жыла ў Мінску. Яна выпускніца Барысаўскага медыцынскага каледжа і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Тры гады працавала ў мінскай радзільні № 1. Інтэрнатуру праходзіла ў Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры. Цікавілася ваенна-палявой хірургіяй.

Была старшынёй студэнцкага незалежнага прафсаюза. Удзельнічала ў акцыях пратэсту 2020 года. У 2021 годзе праз Маскву выехала ў Кіеў.

Настасся напісала кнігу з гісторыямі ўдзельнікаў беларускага пратэсту «Дух свободы: Наследники партизан». Яе твор у вольным доступе. Дзяўчына даўно піша пад псеўданімам «Александр Верт».

Глядзіце таксама:

«Мы перажываем смерць надзей і сталеем як нацыя». Псіхолагі пра тое, што цяпер адбываецца з беларусамі і як з гэтым справіцца

Няволя, вайна і выгнанне раскрылі ў многіх беларусах суперздольнасці

Траўматолаг і каліновец расклалі па палічках «лепшую за натаўскую» аптэчку

«У мяне на руках памерлі «Волат» і «Брэст». Беларускі парамедык «Бровар» расказаў пра свае паўтара года на вайне

Клас
31
Панылы сорам
6
Ха-ха
9
Ого
12
Сумна
83
Абуральна
9

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?