Ілюстрацыйнае фота. Фота: VCG / VCG via Getty Images

Ілюстрацыйнае фота. Фота: VCG / VCG via Getty Images

Супрацоўнік робататэхнічнай кампаніі ва ўзросце каля 40 гадоў аглядаў робата — напярэдадні ў яго забарахліў датчык, піша Бі-бі-сі.

Рабатызаваная рука, прыняўшы мужчыну за скрыню з гароднінай, схапіла яго і прыціснула да канвеернай стужкі, раздушыўшы твар і грудзі.

Мужчыну даставілі ў бальніцу, але выратаваць не змаглі.

Няшчасны выпадак адбыўся на заводзе па сартаванні перцу. Загінулы правяраў працу датчыкаў робата перад тэставым запускам, запланаваным на 8 лістапада. Робат меўся падымаць скрыні з перцам і ставіць іх на палеты.

Першапачаткова выпрабаванні былі запланаваныя на 6 лістапада, але праз праблемы з датчыкам рабатызаванай рукі іх давялося перанесці.

Увечары ў сераду работнік кампаніі, якая вырабіла рабатызаваную руку, праводзіў праверку машыны. У гэты момант яна і дала збой.

У заяве пасля інцыдэнту афіцыйны прадстаўнік экспартнага сельскагаспадарчага комплексу Donggoseong, якому належыць завод, заклікаў стварыць «дакладную і бяспечную» сістэму.

У сакавіку ў Паўднёвай Карэі адбыўся падобны інцыдэнт: 50-гадовы рабочы завода па вытворчасці аўтамабільных дэталяў атрымаў сур'ёзныя траўмы, апынуўшыся на шляху рабатызаванай рукі.

Чытайце таксама:

Кампанія Ілана Маска абвясціла набор добраахвотнікаў на выпрабаванні мазгавога чыпа. Там спадзяюцца дапамагчы цалкам паралізаваным людзям

У Мінску з'явіўся першы аптэчны робат

З'явіўся туалетны робат, які зробіць брудную працу за вас

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
8
Сумна
24
Абуральна
3