Саша Скачыленка. Фота: Dmitri Lovetsky / AP

Саша Скачыленка. Фота: Dmitri Lovetsky / AP

Пракурор Аляксандр Гладышаў запрасіў восем гадоў пазбаўлення волі для 33-гадовай дзяўчыны, якую абвінавачваюць у распаўсюдзе «фэйкаў» пра войска з-за таго, што яна мяняла цэннікі ў супермаркеце «Перекрёсток» на паперкі з інфармацыяй пра колькасць загінулых на вайне ва Украіне і заклікамі спыніць баявыя дзеянні.

Абарона папрасіла перапынак для аналізу прамовы абвінаваўцы, наступнае пасяджэнне пройдзе 13 лістапада, піша «Медыязона».

Сашу Скачыленка арыштавалі паўтара года таму, у красавіку 2022 года. 

На дзяўчыну данесла пакупніца крамы. Мастачка прызнала факт распаўсюджвання ўлётак, але інфармацыю ў іх ілжывай не лічыць.

Дагэтуль за такія акцыі ў крамах Пецярбурга і іншых гарадах затрымлівалі актывістаў, але ім ставілі ў віну не крымінальны, а адміністрацыйны артыкул аб дыскрэдытацыі войска.

Суд аб меры стрымання ў чэрвені 2022 года ішоў пяць гадзін. Суддзя на патрабаванне следчых вырашыла правесці пасяджэнне ў закрытым рэжыме.

«Я не чакала такой падтрымкі, што столькі людзей прыйдзе. Мяне абвінавачваюць у тым, што я раблю нешта дрэннае, калі выступаю за мір, але падтрымка людзей паказвае, што гэта не так», — сказала Скачыленка былым калегам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9