Касінія Казачонак Cassinia Kazachonak Кассиния Казачонак

Захавальніца балота Мох Касінія Казачонак. Скрын відэа realtby-official / YouTube

Пра жыхарку вёскі Каменполле Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Касю (Касінію Казачонак) распавядае Realt на ютуб-канале. Вёска знаходзіцца ля вялікага, у 5 тысяч гектараў, балота Мох.

У родных мясцінах, па словах Касі, для яе ўсё ўнікальна, бо гэта яе радзіма. А любоў да прыроды ёй перадалі бабулі.

Жанчына згадвае, што нарадзілася ў вёсцы Храброва, дзе «жылі, як людзі на балоце»: навокал было балота, былі вельмі дрэнныя дарогі і «даводзілася хадзіць у ботах ці ехаць на кані». Туды ездзілі толькі трактары. Машыны не даходзілі, і часамі не было святла, бо з-за ветру абрываўся дрот на лініі электраперадачы.

балота болото swamp

Кася адзначае, што на балоце самае свежае паветра. Скрын відэа realtby-official / YouTube

Пасля пачатковай школы, каб даць дачцэ магчымасць далей вучыцца, бацькі перабраліся ў вёску Мёркі-2, якая знаходзіцца бліжэй да райцэнтра. Там прайшло ўсё дзяцінства і маладосць Касі.

Калі жанчына выйшла замуж, то перабралася на іншы бок балота — у вёску Каменполле. Пасля смерці бацькоў Кася вярнулася ў Мёркі 2, а ў доме ў вёсцы Каменполле зрабіла аграсядзібу, якая мае назву «Проста Кася». Адтуль яна ладзіць экскурсіі.

Ля самага балота знаходзіцца возера Цяцерка. Там «захавальніца балота» звычайна ловіць рыбу. Але рыба ад блізкасці балота мае іншы колер: «Побач балота, там торф, ад яго тут вада карычневага, цёмнага колеру. І рыба такая ж. Акуні, ліны, плотка зусім адрозніваюцца ад той рыбы, што ў возеры побач».

Кася захапляецца балотам: «Ідзеш, бачыш, тут грыбы, далей ягады. Таму балота накорміць, напоіць. Балота шчодрае на ўсё. Але гэта не ўсё. Там свежае паветра. Адзін гектар балота ў параўнанні з лесам у 20 разоў больш паглынае вуглякіслага газу і выдзяляе кіслароду».

жуваріны клюква cranberries

«Балота напоіць і накорміць», — сцвярджае Кася. Скрын відэа realtby-official / YouTube

Жанчына сцвярджае, што балотную ваду можна спакойна піць, бо яна «нічым не адрозніваецца па смакавых якасцях ад калодзежнай», а на балоце налічваецца 30 відаў моху і жывуць «усе жывёлы, акрамя зубра і аленя».

балота болото swamp

Кася паказвае аб'едзеныя ласямі ствалы дрэваў. Скрын відэа realtby-official / YouTube

На саміх балотах, тлумачыць «захавальніца балотаў», «небяспечна там, дзе дрыгва, дзе зарастаюць азёры, а там, дзе нарасло дрэваў, раслін, то ўжо няма небяспекі, можна ісці. А вось калі ўбачыце прыгожую чыстую палянку, якая парасла мохам, то туды ступаць нельга. Пад ім калыхаецца балота».

У сваіх паходах па балоце Кася карыстаецца доўгай палкай, з дапамогай якой правярае, дзе можна ісці.

Жывучы сярод балота, па словах жанчыны, яна маладзее душою, начэрпваецца энергіяй, набіраецца сілы, андрэналіну.

Жанчына марыць пасля заканчэння сезона турыстаў пераехаць у бацькоўскі дом у вёсцы Храброва. Яго яна называе «месцам сілы». Цяпер у доме Кася зрабіла музей вясковага побыту. Там сабраныя рэчы, якія зроблены рукамі яе бабулі і маці.

Дом у вёсцы Храброва A house in the village of Hrabrova ом в деревне Храброва

У бацькоўскім доме ў вёсцы Храброва жанчына зрабіла музей вясковага быту. Скрын відэа realtby-official / YouTube

«Я тут чэрпаю энергію. Мне тут добра дыхаць, асабліва вясною. Пачынаюць квакаць жабы. Мы прыязджаем з унукамі, бегаем па тумане, назіраем за зоркамі. А ў горадзе нават зорак не відаць. А тут усё вельмі прыгожа. Ляцяць журавы, гусі, прылятаюць птушкі. Тут я жыву, як у раі, і лічу сябе самым шчаслівым чалавекам на зямлі», — распавядае жанчына.

Чытайце яшчэ:

У Лёзненскім раёне ратавальнікі выцягнулі з балота каня. Загруз па самую шыю

Рэліктавы лес, кібердамы, аздараўленчы турызм. Прадпрымальнік з Мінска з'ехаў у вёску і заснаваў там тры новыя бізнэсы

Дзе шукаць кажана-гіганта і рабога сусліка? Сем захапляльных фактаў пра дзікую прыроду Беларусі

Клас
63
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?