Памежны пераход «Катлоўка». Фота: ДПК

Памежны пераход «Катлоўка». Фота: ДПК

«Зараз у нас ёсць інфармацыя пра некалькіх грамадзян Літоўскай Рэспублікі, якіх затрымалі або якія адбываюць пакаранне ў Беларусі. Беларускія ведамствы не заўсёды адразу інфармуюць аб затрыманні літоўскіх грамадзян», — сказана ў адказе МЗС Delfi.

МЗС Літвы нагадвае, што сёлета жыхароў ужо тройчы інфармавалі пра «інтэнсіўныя варожыя і правакацыйныя дзеянні беларускіх спецслужбаў у дачыненні да грамадзян ЛР».

У ведамстве рэкамендуюць не ездзіць у Беларусь, а тых, хто там знаходзіцца, просяць неадкладна вярнуцца.

Раней пра затрыманне 25 сваіх грамадзян у Беларусі паведаміла Латвія.

Чытайце таксама:

За апошні час у Беларусі былі затрыманыя 25 грамадзян Латвіі

Лукашэнка заявіў, што ўпэўнены ў аднаўленні адносін з Літвой і Польшчай

Літва правядзе вучэнні па закрыцці мяжы з Беларуссю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
13