Арына Сабаленка. Фота: Clive Brunskill / Getty Image 

Арына Сабаленка. Фота: Clive Brunskill / Getty Image 

Паводле інфармацыі выдання The Athletic, ліст падпісалі ў тым ліку чэмпіёнкі Уімблдана апошніх двух гадоў Алена Рыбакіна з Казахстана і Маркета Вондраўшава з Чэхіі, а таксама трохразовая фіналістка турніраў «Вялікага шлема» Онс Жабер з Туніса.

Тэнісісткі накіравалі ў арганізацыю трохстаронкавы дакумент 5 кастрычніка.

Паводле інфармацыі выдання, спартсменкі запатрабавалі гарантаванай аплаты працы ў памеры 500 000 даляраў для тэнісістак з топ-100, 200 000 — для гульцоў з рэйтынгамі 101-175 і 100 000 — для рэйтынгаў 175-250.

Таксама тэнісісткі папрасілі роўных прызавых з мужчынамі, кампенсацый у выпадку дэкрэтнага адпачынку або траўмаў, дапамог і льгот па догляду за дзецьмі, больш гнуткага раскладу турніраў.

Спартсменкі, як сцвярджаецца, папрасілі даць ім адказ да 13 кастрычніка, аднак не атрымалі яго. Замест гэтага кіраўнік WTA Стыў Сайман правёў сустрэчы з гульцамі 16 і 26 кастрычніка, на якіх тэнісісткі не атрымалі змястоўных адказаў на вылучаныя патрабаванні.

Раней Арына Сабаленка заяўляла, што вельмі расчараваная ўзроўнем арганізацыі выніковага турніру WTA ў мексіканскім Канкуне. Яна адзначыла, што адчувае непавагу з боку асацыяцыі.

У чэрвені WTA абвясціла аб пагадненні, якое будзе гарантаваць роўную аплату працы для мужчын і жанчын, але не раней за 2027 год для найбуйнейшых турніраў і за 2033 год для больш дробных. Некалькі вядучых тэнісістак заявілі, што не разумеюць, чаму ім даводзіцца чакаць так доўга.

Чытайце таксама:

«Я не справіўся. Мы ўсе схільныя рабіць памылкі». Максім Мірны пакаяўся, што ў 2020-м падтрымаў народ, а не рэжым

Серэна Уільямс выразала з сумеснай фатаграфіі Арыну Сабаленка

Арына Сабаленка спыніла свой выбар на машыне за 260 тысяч даляраў

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
27
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
11