Ліянель Месі прыйшоў на цырымонію ўзнагароджання разам з жонкай Антанелай і дзецьмі Цьяга, Матэа і Чыра. Фота: Pascal Le Segretain / Getty Images

Ліянель Месі прыйшоў на цырымонію ўзнагароджання разам з жонкай Антанелай і дзецьмі Цьяга, Матэа і Чыра. Фота: Pascal Le Segretain / Getty Images

Восьмы раз узнагароду заваяваў форвард на сёння «Інтэр Маямі» і капітан зборнай Аргенціны Ліянель Месі.

Ён у снежні 2022 года прывёў зборную Аргенціны да залатых медалёў чэмпіянату свету. 

Гэта восьмы «Залаты мяч» футбаліста: 2009, 2010, 2011, 2012, 2015, 2019, 2021, 2023. У Крышціяну Раналду — пяць узнагарод.

Галоўным канкурэнтам Месі называлі форварда «Манчэстэр Сіці» і зборнай Нарвегіі Эрлінга Холана, які забіў за год ва ўсіх турнірах 56 мячоў, ён прызнаны найлепшым форвардам года.

А «Манчэстэр Сіці», які выйграў трэбл (англійскую прэм'ер-лігу, Кубак Англіі і Лігу чэмпіёнаў), стаў найлепшай камандай года.

Гулец зборнай Аргенціны і «Астан Вілы» Эмільяна Марцінес названы найлепшым галкіперам, паўабаронца «Рэала» і зборнай Англіі Джуд Белінгем названы найлепшым маладым футбалістам года.

Форвард «Рэала» і зборнай Бразіліі Вінісіус атрымаў узнагароду за дабрачыннасць.

Айтана Банмаці з «Барселоны» — уладальніца «Залатога мяча» ў жанчын. 

Чытайце таксама:

Беларусь узнялася ў рэйтынгу ФІФА. Цяпер у зборнай 100-е месца

Гульца зборнай Італіі дыскваліфікавалі на 10 месяцаў з-за ставак. Ён вінны крэдыторам €3 мільёны

ФІФА адхіліла экс-кіраўніка іспанскай федэрацыі на тры гады за пацалунак

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1