Пасля ізраільскага авіяўдару па сектары Газа падымаецца дым, які відаць з поўдня Ізраіля. Субота, 28 кастрычніка 2023 года. Фота: Ohad Zwigenberg / AP

Пасля ізраільскага авіяўдару па сектары Газа падымаецца дым, які відаць з поўдня Ізраіля. Субота, 28 кастрычніка 2023 года. Фота: Ohad Zwigenberg / AP

Паводле яго слоў, у Газе Армія абароны Ізраіля праходзіць этапы сапраўднай вайны, піша Бі-бі-сі.

Хагары пацвердзіў, што ўвечары пятніцы сілы ЦАХАЛ увайшлі на тэрыторыю паўночнай часткі сектара Газа і пашырылі наземную аперацыю з удзелам пяхоты, бранятанкавых, інжынерных і артылерыйскіх частак, якія дзейнічаюць пры магутнай агнявой падтрымцы.

Таксама ЦАХАЛ працягвае масіраваныя атакі з паветра і мора.

Мінулай ноччу ізраільскімі сіламі былі забітыя камандуючы ВПС ХАМАС, якога Ізраіль лічыць адным з ключавых фігур у арганізацыі крывавага нападу 7 кастрычніка, і камандзір ваенна-марской брыгады Газы. Таксама забітыя камандзіры некалькіх аддзяленняў тактычнага звяна ХАМАС, заявіў прадстаўнік ЦАХАЛ.

«Войскі ўсё яшчэ знаходзяцца ў полі і працягваюць вайну. Мы працуем над дасягненнем мэтаў, якія паставілі перад сабой і якія вызначаны для нас: знішчэнне ХАМАС, бяспека межаў і намаганні па вяртанні выкрадзеных. Усё гэта разам з'яўляецца вызначальным пры ацэнцы сітуацыі і прыняцці рашэнняў Генштабам і штабоў адпаведных родаў войскаў», — заявіў Даніэль Хагары.

У суботу Ізраіль прапусціць у сектар Газа грузы харчавання, вады і медыкаментаў, а ЦАХАЛ між тым працягне раскрываць свету інфармацыю аб тым, як ХАМАС эксплуатуе і выкарыстоўвае цывільнае насельніцтва Газы ў сваіх мэтах, сказаў ён.

На паўночным фронце (на мяжы з Ліванам) у пятніцу ўвечары ЦАХАЛ атакаваў вайсковую інфраструктуру «Хезбалы» ў адказ на агонь у бок дзяржавы Ізраіль, заявіў Хагары.

На Заходнім беразе ракі Іардан ізраільскае войска знаходзіцца ў стане высокай гатоўнасці, хоць у гэтым сектары апошнія суткі прайшлі адносна спакойна.

«Што тычыцца тылу, я заклікаю грамадскасць працягваць прытрымлівацца інструкцый камандавання тылу, якія абнаўляюцца: як сябе паводзіць, што рабіць для выратавання жыццяў, як выкарыстоўваць абароненыя прасторы. Жыццёва важна сачыць за нашымі інструкцыямі, а таксама за інструкцыямі органаў улады. У суботу ўвечары мы будзем абнаўляць іх зноў, каб грамадскасць ведала, што адбудзецца ў нядзелю», — сказаў прэс-сакратар ЦАХАЛ у канцы брыфінгу.

Чытайце таксама:

У Газе зноў пачаліся масіраваныя бамбардзіроўкі. Ізраіль, хутчэй за ўсё, пачаў наземную аперацыю

Лукашэнка пра ізраільска-палесцінскі канфлікт: Гэта амерыкосы закруцілі гэту каніцель

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0