15 верасня 18-гадовы Данііл у аўдыторыі Маскоўскага інстытута электроннай тэхнікі нібыта заявіў, што грамадзяне і ўрад РФ з'яўляюцца тэрарыстамі, у адрозненне ад украінцаў, і сказаў «Слава Украіне». Пра выказванні маладога чалавека даведаўся начальнік «другога аддзела» ВНУ Фарыд Абдулін, які звярнуўся з заявай у паліцыю, піша тэлеграм-канал «Осторожно.новості».

Осторожно, новості

Осторожно, новості

24 кастрычніка Данілу затрымалі на прахадной інстытута. У студэнта пры сабе быў пропуск у вокладцы БЧБ-сцяга. Паліцэйскія заявілі, што сцяг з'яўляецца сімволікай Палка Кастуся Каліноўскага, які нібыта звязаны з забароненым у Расіі «легіёнам Свабода Расіі».

Суд арыштаваў маладога чалавека за вокладку на 5 сутак (там растлумачылі, што ён паказваў пропуск падчас паездак на электрычцы ва ўніверсітэт, чым прапагандаваў экстрэмізм), па другой справе — за фразу «Слава Украіне» — аштрафаваў на 35 тысяч расійскіх рублёў (прыкладна 1200 беларускіх).

Судовае рашэнне, праўда, дае іншую версію падзей, звяртае ўвагу «Медыязона».

Там адзначаецца, што Даніла пры ўваходзе ва ўніверсітэт паказаў білет з вокладкай, на якой была эмблема Палка Каліноўскага, які нібыта з'яўляецца «філіялам падраздзялення «Свабода Расіі», прызнаным у Расіі тэрарыстычнай арганізацыяй.

Хлопец нібыта паказваў гэты білет у чыгуначных касах. Суд прызнаў яго вінаватым у дэманстрацыі забароненай сімволікі (Частка 1 артыкула 20.3 КаАП РФ), арыштаваў студэнта на 5 сутак і канфіскаваў вокладку.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
35