Петэр Сіярта, Сяргей Алейнік і Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by

Петэр Сіярта, Сяргей Алейнік і Аляксандр Лукашэнка. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з міністрам замежных спраў і замежнага гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, які прыляцеў у Мінск для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі на тэму еўразійскай бяспекі.

«Вы, напэўна, самы медыйны міністр замежных спраў цяпер, асабліва на нашай прасторы. Мы вас часта бачым, шмат чуем. Не толькі вашы выказванні, але і нашага добрага сябра спадара Орбана (прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. — НН). Чамусьці ў Еўрасаюзе лічаць, што мы, Беларусь, з'яўляемся праціўнікамі Еўрасаюза. Ведаеце, мы людзі не злапамятныя, і, нягледзячы на цяперашнюю турбулентнасць у ЕС і санкцыі, якія Еўрасаюз уводзіць супраць нас, вы павінны ведаць, што прэзідэнт Беларусі з'яўляецца заўзятым прыхільнікам захавання Еўрапейскага саюза», — цытуе яго словы прэс-служба.

«Не таму што я вельмі люблю Еўрапейскі саюз, а таму што ЕС разам з ЗША, Кітаем, Расіяй, у нейкай ступені Індыяй з'яўляюцца моцнымі апорамі існавання нашай планеты. Калі гэтую апору вырваць з-пад гэтай сістэмы, будзе вельмі дрэнна для ўсіх», — растлумачыў ён.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што выступае за тое, каб ЕС існаваў.

«Але ў чым нашы напэўна супадаюць пазіцыі — мы вельмі хочам, каб Еўрапейскі саюз быў магутным, моцным, суверэнным і незалежным аб'яднаннем. Мы на гэта нацэленыя. І вы гэта павінны ведаць пры ўсіх нюансах у адносінах і нават да той палітыкі, якую сёння саюз праводзіць у дачыненні да Беларусі. Мы — прыхільнікі саюза», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Лукашэнка — Лаўрову: Мы надзейныя саюзнікі Расіі. Можаце нават не сумнявацца

Кіраўнік МЗС Венгрыі: Мы заўсёды будзем захоўваць каналы камунікацыі з Беларуссю

Лукашэнка анансаваў размову з Пуціным у найбліжэйшы час

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3